Дарагія Парафіяне, са смуткам і надзеяй на ўваскрашэнне ў Езусе Хрысце паведамляем, што сёння ва ўзросце 65 гадоў памёр Чэслаў Шпець — тата нашага кс. Алега.

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 29 ліпеня ў г. Іўе ў парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла.

  • 11.30 — ружанец
  • 12.00 — Святая Імша, развітанне на могілках

Салідарныя з нашым кс. Алегам молімся за памерлага Чэслава, аб ласцы жыцця вечнага ў Божым Валадарстве. Молімся таксама аб дар суцяшэння для кс. Алега і яго блізкіх: мамы Леакадзіі, сястры Марыны з сям'ёй, брата Андрэя з сям'ёй і ўсіх родных.