Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем усім тым парафіянам, дарослым і моладзі, якія служылі пры зборы ахвяраванняў на будову нашага касцёла на ўрачыстасцях у Тракелях. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні прыпадае:

15 ліпеня (панядзелак) - успамін Cвятога Бонавэнтуры, біскупа і доктара КасцёлДжаванні дэ Фіданца нарадзіўся каля 1218 г. у Італіі. Вучыўся ў Парыжы, дзе стаў доктарам тэалогіі, а ва ўзросце 30-ці гадоў уступіў у ордэн францішканаў, прыняўшы імя Бонавэнтура. Праз пэўны час быў прызначаны генералам ордэну, сёмым у гісторыі. Ён кіраваў францішканамі на працягу семнаццаці гадоў настолькі паспяхова, што яго пачалі называць другім заснавальнікам супольнасці.
Бонавэнтура таксама зрабіў значны ўнёсак у тэалогію і разам з Тамашом Аквінскім з’яўляецца адным з галоўных прадстаўнікоў схаластыкі. Стаўшы кардыналам, быў выкліканы ў Рым, дзе па даручэнні Папы заняўся падрыхтоўкай Другога Ліёнскага Сабору, і памёр за некалькі дзён да яго заканчэння 15 ліпеня 1274 г. Святому Бонавэнтуры нададзены тытул Doctor seraphicus — Серафімскі доктар. Ён лічыцца апекуном тэолагаў, працаўнікоў і грузчыкаў.

16 ліпеня (аўторак) - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай)
У XIV ст. на гары Кармэль ў Палестыне існаваў закон, члены якога, духоўныя сыны прарока Іллі, называлі сябе братамі Найсвяцейшай Панны Марыі. Кармэліты вялі жыццё, адданае малітве, працы
і пакаянню, захоўваючы цноты чыстасці, убоства і паслухмянасці.
У канцы XIII стагоддзя, у сувязі з пераследваннямі з боку мусульманаў, рэлігійнымі войнамі з туркамі і заняпадам Касцёла на Святой Зямлі, законнікі былі вымушаныя выехаць у Еўропу. Тут, у новым асяроддзі, перад малавядомым законам узнікла пагроза роспуску.
У такім цяжкім становішчы генерал закону Сымон Сток пачаў прасіць Марыю, каб Яна захавала прысвечаны Ёй закон. У адказ на шчырую малітву Марыя аб'явілася святому Сымону ў ноч з 15 на 16 ліпеня 1251 г. У акружэнні анёлаў, указваючы на шкаплер, учыніла яго знакам сваёй Матчынай апекі, сказаўшы: «Гэта будзе прывілей для цябе і для ўсіх кармэлітаў — хто ў ім памрэ, не зведае агню пякельнага». Пасля таго аб'яўлення зніклі ўсе перашкоды і закон пачаў пашырацца па ўсёй Еўропе.
Праз 70 гадоў Маці Божая аб'явілася Святому Айцу Яну XXII і, пацвярджаючы папярэднія прывілеі (асаблівую апеку ў зямным жыцці і пазбаўленне ад агню пякельнага), абяцала, што кожны, хто ў момант смерці будзе мець на сабе Яе шкаплер, у першую суботу пасля смерці будзе выведзены з чыстца ў неба.
Паводле традыцыі, шкаплер сведчыць аб прысвячэнні сябе Марыі, даверу да Яе матчынай любові і жаданні так, як Яна, прысвяціць сябе служэнню бліжнім. Шкаплер з'яўляецца знакам імкнення да свядомай і сяброўскай любові да Найсвяцейшай Панны.

1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

2. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.