У Навагрудку 30 чэрвеня распачаўся першы агульнабеларускi летнi палёт «Божых каровак» — скаўцкага адгалінавання для дзяўчынак 8–11 гадоў. Мерапрыемства аб’яднала ў адну вялiкyю сям’ю 34 дзяўчынкi, 6 шэфаў, колы «Божых каровак» з Iвянца, Гродна і Мінска.

«Божая кароўка» памятае аб паклiкaннi штодня несцi свету сапраўдную радасць. Кожны дзень у летніку насычаны чымсьцi адметным. Галоўнае — перажываць яго ў духу радасцi.

Сустрэча мае назву «Летнiк шчаслiвай мелодыi». Мэта — адкрыць, што кожная нота мае свой час i месца i толькi разам мы можам стварыць прыгожую мелодыю.

Панядзелак быў адметны пiлiгрымкай маленькіх удзельніц скаўцкага руху на месца расстрэлу 11 сясцёр назарэтанак. Па дарозе было некалькі прыпынкаў: для адпачынку i малiтвы, для школы спеваў, гiстарычнай даведкi.

Для кожнай дзяўчынкi самым важным момантам стала святая Iмша на месцы расстрэлу сясцёр назарэтанак. Захапляла цiшыня, лес, лагодны подых ветру, магчымасць быць на гэтым благаслаўлёным месцы. Яшчэ больш здзiвiў нечаканы лiвень, якi распачаўся падчас Iмшы. Як дзялiлicя самi дзяўчаты, «дождж — гэта знак Божага благаслаўлення». Нягледзячы на ўсе невыгоды, вярталiся стомленыя, мокрыя, але шчаслiвыя!

Тэкст: Ангеліна Гуд, шэф кола пры парафіі св. Яна Евангеліста і св. М. Кольбэ ў Мінску
Фота: Паліна Маісеева