Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

24 чэрвеня (панядзелак) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ.

Святыя Імша а 19.00. Адпуст у парафіі айцоў салензіянцаў у Мінску.

28 чэрвеня (пятніца) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА
У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў.
Святыя Імша а 12.00 і 19.00. У гэты дзень нас не абавязвае пост.

29 чэрвеня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў
Святыя Імша а 12.00 і 19.00. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

1. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.

2. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць у жніўні ў нашай парафіі.

3. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Пачатак пешай пілігрымкі
1 ліпеня, пасля святой Імшы на 8.00. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 29 чэрвеня пасля святой Імшы на 19.00. Кошт злучанны з пілігрымкай 40 руб.
Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 5 ліпеня ў пятніцу ў вечары і вяртання 6 ліпеня. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.