Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні прыпадае:

  • 30 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА (cвятая Імша а 7.00. 12.00 і 19.00);
  • 31 мая (пятніца) – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НПМ;
  • 1 чэрвеня (субота) - Успамін св. Юстына, мучаніка;
  • Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • Першая нядзеля месяца – св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі адбудзецца 9 чэрвеня. У нашай капліцы ў гэты дзень Св. Імша толькі а 19.00.

Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся ў інтэнцыі Капітулы Генеральнай хрыстусоўцаў і сёстраў назарэтанак.

1. 21 мая ў Познані, у архікатэдральнай базыліцы адбыліся прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні хрыстусоўцаў. Сярод новапрэзбітэраў добра вядомы ў нашай парафіі Караль Бай.

2. У чацвер 30 чэрвеня ў капліцы адбудзецца сустрэча для дзяўчат ад 14 гадоў на тэму: „Чистота (целомудрие) – залог здоровья”. Пачатак а 20.00.

3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць у жніўні ў нашай парафіі.

4. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка.

5. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.

Расклад набажэнстваў:

  • Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
  • у суботу і будні: 19.00

6. У нядзелю 2 чэрвеня па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць. Таксама ў нашай капліцы не будзе св. Імшы а 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.

У нашай капліцы ў гэты дзень адбудзецца св. Імша а 19.00

7. 4 чэрвеня кс. Алег святкуе 14 гадавіну святарскіх пасведчанняў, памятайма аб ім у нашых малітвах. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега – 2 чэрвеня а 19.00.

8. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.

Чэрвеньскае набажэнства — гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт. З аб’яўленнем Маргарыце Марыі Алякок звязана таксама традыцыя набажэнстваў першых пятніц месяца. Усім тым, хто дзевяць першых пятніц месяца запар будзе прымаць святую Камунію (безумоўна, знаходзячыся ў стане асвячальнай ласкі), Хрыстус абяцае даць ласку вытрываць у добрым да канца, а таксама ласку шчаслівай смерці.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.