Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.

2. 21 мая кс. Уладзімір святкуе шостую гадавіну святарскіх пасведчанняў, памятайма аб ім у нашых малітвах.

3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць у жніўні ў нашай парафіі.

4. У чацвер 23 мая пасля вечаровай Св. Імшы (прыкладна ў 19.45) арганізацыйная сустрэча для бацькоў перад выяздам дзяцей у чэрвені на “Канікулы з Богам”.

5. Нагадваем, што з 1 чэрвеня змяняецца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў.  У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу і будні: 19.00

6. У нядзелю 2 чэрвеня па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.
Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць. Таксама ў нашай капліцы не будзе св. Імшы а 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.
У нашай капліцы ў гэты дзень адбудзецца св. Імша а 19.00

7. Сёння заканчваецца катэхетычны і фармацыйны год. Запрашаем дзяцей і моладзь на супольную забаву і салодкі стол ў 14.30.

Шчыра дзякуем кожнаму, хто ў гэтым годзе дапамагаў у душпастырстве дзяцей і моладзі сваім ахвярным служэннем, асаблівым чынам нашым дарагім сёстрам, катэхеткам, кіраўнічкам хораў, шэфам “Божых Каровак”, “Ваўчанятаў”, скаўтаў і скаўтак. Няхай Пан Бог шчодра адудзячыць усім, хто ў вельмі разнастайны спосаб нас падтрымліваў і дапамагаў. Дзякуем Пану Богу за Вас і Вашае служэннне!

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.