Штогод 25 сакавіка, калі ў Касцёле адзначаецца урачыстасць Звеставання Пана, каталіцкія скаўткі і скаўты моляцца за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга.

24 сакавіка, напярэдадні ўрачыстасці, каталіцкія скаўткі і скаўты з Мінска, а таксама прадстаўнікі з Гродна і Івянца, сабраліся для супольнай малітвы і чування ў капліцы парафіі свв. Яна Евангеліста і Максіміліяна Кольбэ.

Пасля супольнай малітвы скаўткі і скаўты далучыліся да цырымоніі Пастановы правадніцы, якую складала звязовая 2-ой Мінскай дружыны св. Барбары Ганна Журко. Дэвізам цырымоніі Ганна выбрала словы «Адважна крочыць наперад», сімвалам – стары ўказальнік, які паказвае ўверх. Падчас цырымоніі Ганна сказала «Fiat! Няхай мне станецца паводле Твайго слова» служэнню Богу, Касцёлу, Радзіме і ўсім сваім бліжнім.

Тэкст: Вольга Ляшчэвіч, вогнішча св. Марыі Магдалены
Фота: Паліна Маісеева