9-10 мая нашу парафію наведваў Генеральны настаяцель Таварыства Хрыстовага кс. Рышард Главацкі SChr.

Гэта быў першы візіт Генеральнага Настаяцеля ў нашу парафію. Кс. Генерал прыняў удзел у кожнай нядзельнай св. Імшы ў капліцы, дзякуючы чаму ўсе вернікі мелі магчымасць спаткацца і маліцца разам з Настаяцелем сваіх душпастыраў. Парафіяне сардэчна прывіталі шаноўнага госця, падзякавалі кс. Генералу за душпастырскую дзейнасць святароў хрыстусоўцаў і выразілі надзею, што дзякуючы супрацоўніцтву побач каплічкі будзе пабудаваны наш касцёл. Звяртаючыся да вернікаў, кс. Генерал папрасіў аб малітве ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскага і манаскага жыцця, а таксама пажадаў, каб наша Парафіяльнай Сям'я далей развівалася і разрасталася, дзякуючы сумеснаму будаванню найперш жывога Касцёла, які складаецца з кожнага з нас, а таксама і так вельмі патрэбнага парафіяльнага касцёла. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.