1. Дзякую вам ўсім прысутным за супольную малітву, а таксама за  складзеныя вамі сёння ахвяры якія цалкам будуць прызначаны на патрэбы Мінска – Магілёўскай курыіі і дыяцэзіі. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто прыймае ўдзел і ўносіць свой уклад у справу будавання нашага касцёла

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

Панядзелак

3 кастрычніка

Увечары запрашаем усіх жадаючых на Транзітус (“пераход”) – набажэнства ўспаміну смерці Святога Францыска Асізскага (адышоў да Бога 3 кастрычніка 1226 года). Згодна з традыцыяй гэтага дня ва ўсіх францісканскіх супольнасцях і парафіях у гэты вечар адпраўляецца набажэнства, якое ўзгадвае пераход Святога з зямлі да нябеснай хвалы.

У нашай капліцы набажэнства адбудзецца пасля вячэрняй Святой Імшы, а 19.00 прыкладна а 19.40

У сувязі з набажэнствам ТРАНЗІТУС набажэнства ружанцовае адбудзецца перад святой Імшой у 18.30.

Аўторак

4 кастрычніка

Урачыстасць св. Францішка заснавальніка трох ордэнаў. Нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл.

Калі бацька Францішка запатрабаваў вярнуць грошы, выдаткаваныя на адбудову, пагражаючы пры гэтым пазбавіць сына спадчыны, той сам адрокся ад усёй маёмасці, пакінуў бацькоўскі дом і ў карычневым габіце басанож пайшоў вандраваць як жабрак. Да святога пачалі далучацца тыя, хто падзяляў яго ідэалы, і такім чынам утварыўся жабрачы ордэн францішканцаў. Верная супрацоўніца Францішка св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі). Яшчэ пры жыцці святога папулярнасць францішканскіх ідэалаў так шырока распаўсюдзілася, што Францішак стварыў яшчэ і так званы «трэці закон» для людзей свецкіх. За два гады да смерці ў Францішка з’явіліся стыгматы — раны Езуса Хрыста на руках і нагах Тыя два апошнія гады жыцця жабрака з Асізі былі напоўнены вялікім цярпеннем: ён цяжка захварэў на малярыю і пачаў губляць зрок. Св. Францішак сустрэў смерць, якую называў «сястрою», у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі 3 кастрычніка 1226 г. Яго рэліквія да гэтага часу захоўваецца ў крыпце цудоўнай базылікі, пабудаванай у яго гонар у Асізі. Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. Яго рэлігійная паэзія працягвае кранаць і хваляваць людзей таксама і ў наш час, а Дантэ Аліг’еры сказаў пра святога з Асізі: «Ён заззяў над светам, як узыходзячае сонца».

У гэты дзень таксама абыходзіць сваі імяніны наш сусед кс. Пробашч Францішак Рудзь

Пятніца

7 кастрычніка

Успамін Найсвяцейшай Паны Марыі Ружанцовай

У гэты дзень сваё парафіяльнае свята абыходзіць парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы.

Калі 7 кастрычніка 1571 года была атрымана перамога пад Лепантам над іслмскім войскам, якое паградала Еўропе, папа Пій V устанавіў у гэты дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі Пераможнай. Год пазней сваім рашэннем Папа Рыгор XIII змяніў назву на свята Святога Ружанца. Зрабіў гэта каб выразіць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць верных да гарлівасці ў гэтай малітве. Святы Айцец Клімент XII у 1716 загадаў святкаванне гэтага свята ў Касцёле па ўсім свеце, аднак час святкавання быў перанесенны на першую нядзелю кастрычніка. У 1913 годзе Папа Пій X вярнуў святкаванне на 7 кастрычніка, а пачынаючы з 1969 года рашэннем святога Айца Паўла VI, 7 кастрычніка, адзначаецца свята Маці Божай Ружанцовай.

2. На гэтым тыдні прыпадае таксама Першы чацверг і Першая пятніца месяца, падчас якіх мы молімся аб святарскіх і законных пакліканнях, а так сама аб дар ахвярнай любові да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

3. Мінская катэдра запрашае на музычны канцэрт  Канцэрт «У садзе святла» адбудзецца 2 кастрычніка 2011 г. у 19.30. Уваход вольны. Для прысутных выступіць хор хлопчыкаў з Познані (Польшча) пад кіраўніцтвам Яцэка Сыкульскага.

4. Пачынаючы ад наступнай тыдня распачнецца катэхеза для дзяцей.

РАСКЛАД КАТЭХЭЗЫ

Парафія Святога Яна Евангеліста і святога Максіміліяна Кольбэ

Серада

17 00 – 8-9 класы

Субота

11 00 – Дзеці пасля першай Святой Камуніі (4-5 класы)

12 00 – 6-7 класы

Нядзеля

12 00 – падрыхтоўка да І Святой Камуніі (1 год)

13 00 - падрыхтоўка да І Святой Камуніі (2 год)

Заняткі будуць адбывацца па адрасе: вул. Прытыцкага 72 кв 4

5. У сувязі з ранейшымі аб’явамі пачынаючы ад 9 кастрычніка – нядзеля зменяецца таксама розклад Святых Імшаў

Будні дзень

7. 15

19.00

Нядзеля

8.00

10.30 (дзіцячая)

12.00

19.00 Летні перыяд 18.00 Зімні перыяд

6. іІнтэнцыя жывога ружанца на месяц кастрычнік:

У інтэнцыі ўсіх молячыхся на святым ружанцу па ўсім свеце, каб будучы вернымі гэтай малітве пераатваралі сябе і сваё асяроддзе, прыпадабняючыся да Хрыста.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.