Цэтлік // Фота

  • Хрыстус нарадзіўся - славім Яго!


    Пасля батлейкі, якую прадставілі нашыя дзеці і моладзь, распачалася ўрачыстая святая Імша - Пастэрка з удзелам дзяцей. 

  • Дзеці і моладзь нашай парафіі прадставілі батлейку на Божае Нараджэнне (+Відэа)


    Час Божага Нараджэння – гэта час радасці, такім ён быў і для нашай парафіі ў гэтым годзе. Чаканыя святочныя дні распачаліся з батлейкі, якую паказалі нашыя дзеці і моладзь. 

  • Адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі (+аўдыё)


    Рэкалекцыі праходзілі 9-11 снежня, іх праводзіў кс. Вадзім Ус SChr.

  • Рараты. Фотазамалёўка

  • «Баль усіх святых» адбыўся ў нашай парафіі


    У нядзелю 13 лістапада ў нашай парафii адбыўся першы доўгачаканы «Баль усiх святых». Святым стаў амаль кожны: ад малога да вялiкага.

  • Адбылася ўрачыстасць св. Максімільяна Кольбэ, апякуна парафіі


    14 жніўня мы адсвяткавалі парафіяльную ўрачыстасць апякуна парафіі св. Максімільяна Марыя Кольбэ, мучаніка. Святую Імшу ўзначаліў кс. Сяргей Ангур SChr, які служыць у ЗША, а гамілію прамовіў кс. Андрэй Лысы SChr, рэктар ВДС хрыстусоўцаў у Познані. Адпуст стаў добрай нагодай для таго, каб у 75 гадавіну мучаніцкай смерці св. Максімільяна, падзякаваць Пану Богу за дар яго жыцця і ахвяры.

  • Новыя лектары

    У нядзелю 8 мая ў нашай парафіі адбылося прыняцце да паслугі лектара 4 міністрантаў: Вайткевіч Антона, Жгуноўскага Яна, Лянкоўскага Влада, Лукомскага Уладзіміра.

  • Вербніца


    У нас вербніца –
    Людзі цешацца,
    Усміхаюцца,
    Хрысту каяцца.
    У гэту вербніцу –
    Людзям верыцца,
    Зберажэ іх Бог,
    Ад нядоль-трывог.
    Падчас вербніцы –
    Нам шукаецца,
    Той прамень святла,
    Што хаваецца.
    А ў нас вербніца –
    Нам чакаецца,
    Што засвеціцца
    Сэрца весела.
    У гэту вербніцу
    Ў душы цепліцца
    Той вярбы галінкі –
    Да Хрыста сцяжынкі.

  • Час Божай ласкі. У парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі


    З 11 па 13 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс.Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пад час гэтых трох дзён рэкалекцыяніст разважаў на тэму Божай Міласэрнасці, яе праяўленне ў нашым жыцці.

  • Кананічная візітацыя біскупа Юрыя Касабуцкага


    19 лютага біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, наведаў нашу парафію з кананічнай візітацыей. Яго Эксцэленцыя ўдзельнічаў у набажэнствах Крыжовага шляху, узначаліў святую Імшу ўдзень, звярнуўся с душпастырскай прамовай да парафіянаў, таксама меў магчымасць у свабоднай размове з вернікамі азнаёміцца чым сёння жыве парафія, убачыць яе стан. «Мне вельмі прыемна быць тут з вамі, я ўбачыў моцную жывую парафію, — падзяліўся сваімі ўражаннямі біскуп Юрый, — жадаю вам развівацца і ўзрастаць у веры».

  • Генеральны вікарый Таварыства Хрыстусоўцаў наведаў парафію


    17 студзеня парафія прымала Генеральнага вікарыя Таварыства Хрыстусоўцаў кс. Багуслава Бургата. Згодна з правіламі Таварыства, раз ў тры гады Генеральны вікарый павінен адведаць кожную супольнасць Хрыстусоўцаў каб асабіста ўбачыць яе стан. Ксёндз Багуслаў выказаў удзячнасць як вернікам, так і айцам, якія служаць у парафіі, за плённую працу, вынікі якой ўжо відаць. Генеральны вікарый запэўніў прысутных у сваёй падтрымцы і выказаў надзею, што дзякуючы супольным намаганням і з Божай дапамогай у мікрараёне хутка паўстане новая святыня. Таксама на Імшы на 12 адбыўся Святы хрост - парафія павялічылася яшчэ на аднаго верніка. Пасля імшы хор Tęcza выканаў калядкі.

  • Новая суполка руху «Equipes Notre-Dame» заснавана ў свята Яна Евангеліста


    27 снежня падчас парафіяльнага свята ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ пяць сем’яў склалі ўрачыстыя абяцанні т.зв. карты руху «Equipes Notre-Dame», прыняўшы Евангелле за Канстытуцыю сваіх сем’яў. Раздзяліць радасць вернікаў прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

  • Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

    Зорка Бэтлеемска над зямлёю ззяе,
    Радасную вестку людзям абвяшчае.
    He спі абудзіся,
    Хрыстус нарадзіўся!
    3 неба радасць прамяніцца,
    будзем весяліцца.

  • Батлейка 2015


    24 снежня, перад Імшой Пастэркай для дзяцей, нашыя малыя і маладыя парафіяне прадставілі сцэнку на тэму Нараджэння Пана.

  • Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё і фота


    З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў кс. Віталій Міснікевіч, пробашч парафіі св. Яна Паўла ІІ у Баранавічах. Прапануем аўдыёзапісы казанняў ксяндза Віталія і некалькі фотаздымкаў гэтай важнай падзеі.

  • Моладзь і дзеці на адвэнтавых рэкалекцыях

    З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Спецыяльна для дзяцей і моладзі былі праведзены асобныя сустрэчы.

  • Да нас завітаў святы Мікалай


    6-га снежня, як і кожны год, у нашу парафію завітаў святы Мікалай. Перад гэтым дзеці прадставілі сцэнку пра падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння. Кожны з нас рыхтуе на свята падарункі для тых, каго мы любім. Маладыя акторы паказалі, што важней за ўсё падрыхтаваць падарунак нашаму самаму лепшаму сябру - Езусу, і гэты падарунак - мы самі, нашыя сэрцы, калі яны добрыя і чыстыя. Пасля Імшы да дзяцей прыйшоў спачатку Анёл. Такога адвязнага прышпільнага анёла напэўна яшчэ нікому не даводзілася бачыць. Нядзіўна, што значная частка фотарэпартажа прысвечана менавіта яму. Ужо разам з Анёлам дзеці клікалі святога Мікалая. Той неўзабаве прыйшоў і прыцягнуў вялізны мех салодкіх падарункаў. Праэкзаменаваў дзяцей, патрабаваў ад бацькоў сведчання, што дзеці добрыя і пры умове, што кожны ўзяў на адвэнт пастановы, шчодра адарыў дзяцей слодычамі, і нават дазволіў зрабіць з сабою фотасесію.

  • Кс. Алег Шпець адзачыў 10 гадоў святарства

  • Заканчэнне катэхэтычнага года


    Супольнай малітвай пад час традыцыйнай Імшы з удзелам дзяцей, праглядам тэатральнай пастаноўкі пра благаслаўлёнага Хасэ і вясёлымі гульнямі дзеці і моладзь нашай парафіі адзначылі заканчэнне катэхізацыі ў гэтым навучальным годзе.

  • Дзеці прадставілі пастаноўку пра благаслаўлёнага Хасэ - юнака, які аддаў жыццё за веру


    На заканчэнне катэхетычнага года парафіяне-падлеткі пад кіраўніцтвам ксяндза Уладзіміра падрыхтавалі асаблівы сюрпрыз для дзяцей парафіі - пастаноўку “Хто ты, калі не абараняш тое, у што верыш?”. Гэтую невялікую тэатральную пастаноўку нельга назваць проста сцэнкай, атрымаўся сапраўдны спектакль. Зразумелай даступнай мовай акцёры распавялі дзецям пра жыццё благаслаўлёнага Хасэ Санчаса дэль Рыа, які, нягледзячы на юны ўзрост, да канца абараняў сваю веру і стаў пркыладам для ўсіх дзяцей і дарослых.