Цэтлік // Фота

  • Як парафіяльная моладзь у Тракелі ездзіла

    6-7 ліпеня нашыя парафіяне ўдзельнічалі ў фэсце ў Тракелях, дзе між іншым збіралі ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

  • Літургічная Служба Алтара папоўнілася новымі міністрантамі

    24 мая восем хлопцаў склалі міністранцкія абяцанні і ўпершыню апранулі комжы. Цяпер яны будуць служыць на Імшы ўжо не ў якасці кандыдатаў, а як сапраўдныя міністранты. Напярэдадні кожны здаваў экзамен і паказаў выдатныя веды аб Літургіі.

  • Завяршыўся катэхетычны год

    20 мая ў парафіі адзачылі завяршэнне чарговага навучальнага і катэхіеычнага года. Найперш падчас Імшы дзеці і моладзь маліліся за настаўнікаў і катэхетаў, якія на працягу года вучылі іх Божым праўдам, а пасля адбыліся вясёлыя гульні каля капліцы.

  • Пасхальная вігілія - радуемся Уваскрасенню Збаўцы

    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

  • Смачнага велікоднага яйка!

    У Вялікую суботу парафію наведаў біскуп Юрый Касабуцкі. Ён памаліўся разам з вернікамі, благаславіў велікодныя стравы і пажадаў усім радаснага свята Пасхі.

  • Вялікая пятніца - дзень Мукі Пана

    У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • Вялікі чацвер - дзень ўстанаўлення Эўхарыстыі і святарства

    Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

  • Святы Юзэфе, маліся за нас

    На завяршэнне велікапосных рэкалекцый у капліцы была ўсталявана фігура святога Юзафа — аднаго з апекуноў нашай парафіі. Праз яго заступніцтва молімся кожную сераду, асабліва ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаўніцтвам новай святыні. Святы Юзэфе — маліся за нас, апора сем'яў — заступіся!

  • «Праз тыдзень — Вялікдзень!»: больш за тысячу чалавек наведала вербны кірмаш

    Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі. Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!

  • Будаўнічыя работы ідуць поўным ходам


    Што з будаўніцтвам? Пыталіся - адказваем. Работы ідуць поўным ходам. Гэта можна ўбачыць на свае вочы ў сённяшнім фотанарысе.

  • Біскуп Яшэўскі на парафіяльнай урачыстасці Св. Яна Евангеліста


    Парафіяльную ўрачыстасць 27 снежня ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Гэты візіт у нашую парафію стаў першым у біскупскім служэнні іерарха.

  • Батлейка і Пастэрка для дзяцей 2017 (фотарэпартаж)


    Хутка будзе таксама і відэа.

  • Распачаўся новы навучальны і катэхетычны год


    3 верасня пасля святой Імшы для дзяцей нашыя святары асвяцілі школьныя прылады маленькіх парафіянаў і благаславілі іх на новы школьны і катэхетычны навучальны год. Пасля адбылося свята для дзяцей з клоўнамі і вясёлымі гульнямі.

  • Пасхальная Вігілія 2017


    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Пачынаецца яна з Літургіі святла, падчас якой адбываецца благаслаўленне агню і пасхала — вялікай свечкі, што з’яўляецца сімвалам Хрыста і важным элементам літургіі.

  • Вялікая пятніца Мукі Пана 2017


    У гэты дзень, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • Пальмоваая нядзеля і дабрачынны кірмаш


    Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

  • Скаўткі правялі Дзень Братэрскай Думкі


    25 лютага скаўткі з Другога Мінскага звязу св. Барбары адзначылі  юбілей  заснавальніка скаўцкага руху Роберта Бадэн-Паўэла. 160-ю гадавіну з дня нараджэння Бі-Пі скаўткі вырашылі правесці па-хатняму і адсвяткаваць гэтую падзею ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыя-Кольбэ. Радасць святкавання раздзяліў са скаўткамі душпастыр звяза кс. Уладзімір Марушэўскі SChr.


  • Прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай


    З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў у Беларусі адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Увечары 23-га студзеня фігура Маці Божай завітала ў нашу парафію.

  • Параграма перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай 23-26 студзеня

  • Урачыстасць Яна Евангеліста


    27 снежня адзначалася парафіяльная ўрачыстасць святога Яна Евангеліста. У гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію і ўзначаліў святую Імшу.