Вітаем
Ксёндз Алег адзначае 40-гадовы юбілей
13 верасня наш любы ксёндз пробашч Алег Шпець адзначаў юбілей. Яму споўнілася 40 гадоў, шэсць з якіх ён аддаў служэнню ў нашай парафіі.
ХХІV Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 14 верасня (панядзелак) СВЯТА УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. Цэнтральнымі тэмамі літургіі свята Узвышэння Крыжа з’яўляюцца смерць Хрыста на крыжы і адкупленне, якое на ім здейснілася. На крыж неабходна глядзець праз прызму ўваскрашэння. Крыж не з’яўляецца самадастатковаю мэтаю, а шляхам, які вядзе да ўваскрашэння, гэта значыць — да паўнаты жыцця ў Богу. Крыж - знак збаўлення для ўсіх, хто ў прастаце сэрца паверыць у Божую любоў і такі спосаб збаўлення чалавека і ў гэтым святле абсалютна іншае значэнне набываюць усе штодзённыя крыжы чалавека. Парафільная ўрачыстасць Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа.
ЛСА +1 = у парафіі новы міністрант
6 верасня Літургічная Служба Алтара павялічылася на аднаго міністранта. Ягор Пукіта, які вясной стаў кандыдатам, а тыдзень таму здаў экзамен, ужо ў гэтую нядзелю далучыўся да асаблівага служэння пры алтары.
ХХІІІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем а ахвяры складзеныя на будову касцёла. шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 8 верасня (аўторак): СВЯТА НАРАДЖЭННЕ НПМ Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень. Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння.
Летнi палёт Божых Каровак прайшоў у Ракаве
З 25 па 28 жніўня ў Ракаве праходзіў летнi палёт Божых Каровак. Распачаўся ён Святой Iмшой разам з бацькамi ў роднай парафii, пасля якой Божыя кароўкi, напоўненыя благаслаўленнем, вырушылi насустрач прыгодзе.
Перастае дзейнічаць дыспенса ад абавязку ўдзелу ў Імшы ва ўмовах пандэміі
24 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падпісаў дэкрэт, якім адклікаў дадзеную ва ўмовах пандэміі каранавірусу дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці.
Хобіты супраць караля Артура? У скаўтаў бывае і не такое!
З 14 па 23 жніўня на маляўнічых берагах рэчкі Гаўя праходзіў аб'яднаны скаўцкі летнік Мінскага і Івянецкага звязаў. А так як увесь год у звязаў праходзіў пад рознымі фабуламі («Валадар пярсцёнкаў» ў Мінска і «Легенды пра караля Артура і рыцараў круглага стала» ў Івянца), то сталі магчымы ўсе неварагодныя і нават абсурдныя сцэнарыі. Каму ўдалося захапіць легендарны Камелот? Вядома ж хобітам! Так летнік нечакана набыў новыя рысы.
Летнiк ваўчанят. Дзённiк Акелы
З 20 па 23 жніўня пад дэвiзам «Мой родны кут, як ты мне мілы...» адбыўся летнiк ваўчанятаў. Сёлета ён праходзіў ў аколiцах маляўнічых мясцiнаў, апiсаных у паэме «Новая зямля» Якуба Коласа, а менавiта ў Стаўбцоўскім раёне ў в. Арцюхi, што недалёка ад засценка Акiнчыцы — месца нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай лiтаратуры і літаратурнай мовы, народнага паэта Беларусі.
ХХІІ Нядзеля звычайная 2020
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Асабліва дзякуем шэфам скаўтаў і скаўтак, а таксама шэфам Ваўчанят і Божых каровак за правядзенне летнікаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Стаў вядомы расклад катэхезы на 2020/2021 фармацыйны год
У нядзелю 30 жніўня пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы катэхетычны і навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. З раскладам катэхезы можна азнаёміцца тут >>>. Занятки пачынаюцца ад 7-га верасня.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.