Вітаем
У Архікатэдры адбылася сустрэча міністрантаў
4 студзеня ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна, у якой удзельнічалі прадстаўнікі нашай літургічнай службы алтара разам кс. Уладзімірам.
Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
Gloria in Excelsis Deo! Фотарэпартаж з Пастэрак
Урачыстай Святой Імшой мы пачалі святкаванне Божага Нараджэння.
ЛСА +1 = у парафіі новы міністрант
24 снежня падчас парафіяльнай Сумы Літургічная Служба Алтара павялічылася на аднаго міністранта.
Аплаткавыя сустрэчы 2023. Фотарэпартаж
Аплаткавыя сустрэчы адбываліся ў нашай парафіі напрацягу Адвэнту.
ІV Нядзеля Адвэнту
Шчыра дзякуем усім вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы, за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем каталіцкім скаўтам, усім адзінкам нашай парафіі, за служэнне ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агоню "Святла Супакою", не толькі ў нашай парафіі, але і ў шматлікіх парафіях нашай краіны. Дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 24 снежня (нядзеля) • 20.00 – Урачыстая Святая Імша з удзелам дзяцей - Пастэрка • 21.30 – Урачыстая Святая Імша - Пастэрка • 23.00 – Урачыстая Святая Імша – Пастэрка 25 снежня (панядзелак) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА Святыя Імшы ў гэты дзень а 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00.
Скаўты і скаўткі даставілі Бэтлеемскі агонь супакою ў парафіі Беларусі
На мінулых выходных каталіцкія скаўты і скаўткі развозілі Бэтлеемскі агонь супакою па парафіях Беларусі. Скаўцкая супольнасць нашай парафіі прыняла ў тым непасрэдны ўдзел.
У пошуках навяртання: у парафіі адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі
15-17 снежня ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыя Кольбэ адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
ІII Нядзеля Адвэнту (Gaudete)
Дарагія Парафіяне, Шаноўныя Госці! Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, таксама за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Дзякуем усім хто адгукнуўся і прыняў удзел у адвэнтавай акцыі “Стань святым Мікалаем”, якую зарганізавала ДМХ нашай парафіі. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць сваім благаслаўленнем і напаўняе вашыя сэрцы патрэбнымі ласкамі.
«Прыгожыя дзяўчыны і галантныя кавалеры». У парафіі адбыўся школьны Баль
2 снежня 2023 года, у суботу перад Адвэнтам, у нашай парафіі адбыўся цудоўны і ўрачысты Баль для моладзі Хрыста (так звыкла называць сябе школьная моладзь нашай парафіі). Першы Моладзевы баль адбыўся вясной 2023 года. Але асаблівасцю гэтага Балю было тое, што ўдзельнікамі ў большасці была моладзь школьнага ўзросту.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.