Правда ли, что в доме умершего нельзя красить яйца и печь пасхальные куличи, если не прошло года со дня смерти и можно ли освящать неокрашенные яйца?

 

Правда ли, что в доме умершего нельзя красить яйца и печь пасхальные куличи, если не прошло года со дня смерти и можно ли освящать неокрашенные яйца?
Aнна

Хвала Хрысту!

Смутак і жалоба па памерлым не можа праўдзіваму хрысціяніну засланіць сабой найвялікшая свята Змёртвызпаўстанне Хрыста і не дазволіць яму святкаваць. Менавіта таму не заўсёды людскія звычкі павіны практыкавацца ў доме сапраўднага веруючага. Няма забароны каб у доме памерлага можна было фарбаваць яйка  альбо выпякаць  святочнае печыва. Звычай фарбаваць яйкі паходзіць з старажытнага Касцёла, але само яйка з'яўляецца знакам жыцця (не важна ці яно фарбаванае ці не). Таму свянціць можна і не фарбаваныя.

Яйка вельмі стары знак, які азначае нараджэнне новага жыцця і перамогу над смерцю, яно так сама стала найважнейшым ежай, падчас Велікоднага снедання. Менавіта таму яно так і захапляла нашых продкаў, як сімвал адраджэння. Заўсёды іх аднак фарбавана і размалёвывалася.

Першыя знойдзеныя археолагамі яйкі лічаць больш за 5000 гадоў. Іх знайшлі ў Асірыі. Раскопкі паказалі таксама, што не вельмі малодшыя і яйкі Старажытнага Егіпта, Пэрсіі, Рыма і далёкага Кітая. Сярод фарбаў, якімі фарбавалі яйкі -  дамінуюць жоўты, карычневы, зялёны, і, перш за ўсё розныя гатункі чырвонага колеру. Розныя адценні гэтага колеру азначалі на старажытным усходзе - сонечныя прамяні. Адным з сімвалаў Хрыста так сама з’яўляецца ўзыходзячае сонца. Іншым тлумачэннем фарбавання яйка можа быць таксама прыгожая легенда пра Уваскрасенне.

Калі Марыя Магдалена першай ўбачыла Уваскрэслага Хрыста яна пабегла да хаты. Тады заўважыла, што ўсе яйкі якія былі ў гаспадарстве пафарбаваліся на чырвоны колер. Яна ўзяла іх з сабою, каб падзяліцца імі з апосталамі, распавядаючы ім добрую вестку, што Езус уваскрос.

а. Аляксандр Улас

 

AddThis Social Bookmark Button