Как полюбить ближнего своего?

Хвала Христу!
Сложный, но актуальный для теперешнего литургического периода вопрос- как полюбить ближнего своего? Как заставить себя испытать чувство,эмоцию,да еще такую как любовь...Из любви к Богу теоретически можно полюбить человека, а реально Испытать Чувство? Кидаюсь помогать всем,но из любви только к Богу ( с этим у меня проблем нет) ... Жалость-максимум, что у меня выходит, да и то не всегда. Спасибо. Ваша потенциальная парафиянка-живу на Лынькова.
Елена

Хвала Хрысту!

Шаноўная Алена, сапраўды цяпер самы адпаведны час на тое, каб папрактыкавацца ў любові да Бога і да бліжняга. Тое, аб чым вы пішаце, праўду кажучы, не зусім супадае з хрысціянскім значэннем любові. Любоў гэта не толькі пачуцце і эмацыянальнае перажыванне. Хрысціянская любоў - ГЭТА ТРЫВАЛЫ НАМЕР ЧЫНІЦЬ ДАБРО, гэта ПЭЎНАЯ ЖЫЦЁВАЯ ПАЗІЦЫЯ, якая фарміруецца праз выхаванне і ўнутраную дысцыпліну. Менавіта, тое, што Вы напісалі "З ЛЮБОВІ ДА БОГА". Часам у чыненні дабра, як праяўленні любові, не будзе ніякай эстэтыкі і тым больш станоўчых эмоцый (пр.: брудны чалавек з вуліцы з непрыемным запахам, які просіць дапамогі). Але добры ўчынак у адносінах да яго "З ЛЮБОВІ ДА БОГА" і будзе праявай той самай любові.

Прыклад шматлікіх святых (св. Тэрэза з Калькуты, св. Францішак з Асыжу, св. Максымільян Кольбэ, св. дон Боско і інш) паказваюць, што дзейсная любоў пачынаецца з малітвы, бо менавіта яна і ёсць жаданнем дабра. Калі я малюся за таго чалавека, з якім мне цяжка (не магу яго палюбіць і прабачыць) то ўжо ў гэтым жадаю яму дабра, а рэшту трэба пакінуць Хрысту, які і ўцелавіўся дзеля таго, каб лячыць нашыя хваробы, між іншым і ў адносінах да бліжняга.

Маю надзею, што гэты адказ дапаможа Вам і будзе маленечкім промнем на шляху да Бога.

а. Аляксандр Пісарук

AddThis Social Bookmark Button