Чаму Бог загадаў Ізраілю знішчыць жыхароў Ханаану, уключаючы жанчын і дзяцей?

Хвала Хрысту! У Старым Запавеце шмат апісваецца, як жыды падчас вайны забівалі не толькі варожых ваяроў, але і жонак, старых і дзяцей. Прычым асуджэньня гэтаму няма. У тым ліку гэта рабілася па загаду прарокаў ці людзей, якіх хваляць за пабожнасьць. Як да гэтага ставіцца? Гэта рабілася па загаду Бога, было неабходнасьцю, ці было вынікам жорсткасьці саміх тых прарокаў і цароў? Ці адзначае гэта што і самі старазапаветныя прарокі былі людзьмі свайго часу і ня ўсё рабілі так, як бы хацеў Бог? Ці як?
Алесь

Ці магчыма, каб  Бог загадаў забіваць людзей, у тым таксама жанчын і дзяцей? – гэтае пытанне ўзрушала і ўзрушае і далей шмат каго з людзей. Чаму Бог загадаў Ізраілю знішчыць жыхароў Ханаану, уключаючы жанчын і дзяцей?

Каб адказаць на гэтае пытанне трэба перш за ўсё звярнуцца да гісторыі, але не столькі гісторыі чалавецтва, колькі біблійнай.

Жыхары Ханаану былі грамадствам вельмі моцна сапсаванным маральна. Здзяйснялі агідныя практыкі сэксуальных практык з жывёламі (Левіт 18:23-29), практыкавалі ідалапаклонства, якое па сутнасці з'яўляецца пакланеннем дэманам (Другазаконня 32:17), складаючы ім ахвяру з уласных дзяцей (Другазаконня 12:31). Акрамя таго, практыкавалі магію і варажбу (Другазаконня 18:9-10), што было не чым іншым, як сувязю з дэманічнамі сіламі.

У зямлі Ханаанскай, таксама, як і у іншых выпадках чалавечай гісторыі (напрыклад, вялікі патоп, Садома і Гамора), мера чалавечай справядлівасці так панізілася, што ўсем, здавалася, што тое, што яны робяць, гэта нармальна, а нованароджаныя і ўсе члены грамадства адаптаваліся сваім мысленнем да такога стану, не заўважаючы нічога дрэннага ў ім.

Не ўсе разумеюць, што сёння гэта самае паўтараецца і у нашым грамадстве. Нікога ўжо не горшыць распранутая дзяўчына на плакаце, на якую глядзяць таксама і малыя дзеці, прымаючы гэта як сацыяльную норму. Штодзёнасцю сталі нежанатыя пары і гомасэксуальныя акты, якімі нікаго ўжо тым не менш не здзівіш. Тое, што здаецца нармальным для нас, у вачах Бога, з’яўляецца злом.

 

Як ўладальнік зямлі і заканадаўчай улады, Бог не мог больш цярпець такіх абразаў Яго Велічы

Тым больш што гэтыя краіны мелі больш, чым 400 гадоў для таго, каб навярнуцца (Быцця 15:16). Прысудам Божым было для іх смяротнае пакаранне. Ён мае такое права, паколькі ён ёсць Пан жыцця і смерці. Можа забраць і можа звярнуць. Мы не ведаем, якія намеры Усемагутнага, у канчатковым рахунку у дачыненні да кожнага з гэтых людзей, які быў забіты выкананнем пакарання. Здаееца што некаторае святло на гэтае пытанне дае Евангелле  (Мацвей 10:15 ,11:22-23, 12:42).

Чаму Бог не пашкадаваў нават жанчыны і дзеці?

 

Адказываючы на гэтае пытанне трэба заўважыць што жанчыны ў тым жа ўзроўні ўдзельнічалі ва ўсіх згаданых вышэй мярзотах: Злучаліся з жывёламі (Святарства 18:23-24), займаліся храмавай прастытуцыяй (1 Валадарстваў 14:24), пакланяліся дэманам, складаючы ім на ахвяру ўласных дзецей (Пс. 106:37-39), таму для іх таксама не было ніякай палёгкі.

Нават сёння, жанчын за свае дзеянні судзяць, і яны арыштаваныя не паносяць меншай кары за свае ўчынкі толькі таму што яны жанчыны.  Пол у дадзенным выпадку не мае нічога супольнага з законам.

Адзіны спосаб пазбавіцца ад зла, было поўнае знішчэнне, незалежна ад полу чалавека, які гэта зрабіў. Каб даведацца, колькі распаўсюдзілася зла  з-за невялікай колькасці жанчын якіх, негледзячы на наказ Божы пакінулі пры жыцці, дастаткова, прасачыць за наступствамі гэтага ўчынку. Пакінутыя пры жыцці жанчыны заклікалі народ Ізраіля да ўступлення ў палавую сувязь (чужалоства) і да пакланення ідалам (Лічбаў 25:1-3).

Калі справа датычыцца  дзяцей, то варта памятаць, што з кожнага дзіцяці вырасце ў канцы дарослы чалавек, які ўжывае ў жыцці мадэлі, прышчэпляны яму яго бацькамі.

Зло павінна было быць сапраўды вельмі вялікім, калі Ўсемагутны загадаў вынішчыць усіх людзей без выключэння.  Калі б Бог пакінуў пры жыцці дзяцей і жанчын, - зло адрадзіласяб зноў. Прабачце за параўнаньне, якое некаторым можа не падабацца, але гэта дапаможа зразумець сутнасць праблемы. Калі ў вашым доме завядуцца прусакі, ці знішчыш толькі  дарослых, а пакінеш самак і іх дзяцей? Відавочна, што з гэтых маленькіх вырастуць вялікіяі і якія зноў будуць паўсюль,  па ўсім доме распаўсюджваць мікробы. Альбо цалкам ачысціш свой дом, без пакутаў сумлення, ці ўся ваша праца не мае сэнсу. Так, Бог, жадаючы ачысціць святую зямлю казаў выбранаму народу: “зямля, у якую ідзяце вы, каб авалодаць ёю, зямля нячыстая, яна апаганена нячыстатою іншапляменных народаў, іх мярзотамі, якімі яны напоўнілі яе ад краю да краю ў паганбеннях сваіх. (Эздры 9:11).

 

Варта зазаначыць, што Біблію немагчыма чытаць толькі і выключна літаральна, бо яна крые ў сабе не менш важны духовы сэнс. Гэта – гіторыя Збаўлення, гісторыя змагання дабра са злом, граху з дабром,  д’ябла супраць Бога. У гэтую барацьбу уключаны таксама і чалавек, як свабодная і разумная істота.

Праз абранства і заключаны Запавет, народ Ізраэля становіцца выключнаю ўласнасцю Бога, а Бог яго абаронцам і гарантам лепшай будучыні. Толькі ў адзінстве з Богам, гэта значыць у жыцці згодным з Божым правам, будучыня і сучаснасць могуць быць добрымі. Тут не можа быць ані якіх кампрамісаў. Толькі і выключна! Бог зайздросны!

Менавіта таму і загад Бога знішчаць усё жывое пазначанае злом, негледзячы на ўзрост і пол (у сэнсе пададзеным вышэй) такі катэгарычны. Бо НЕ МОЖА БЫЦЬ КАМПРАМІСУ СА ЗЛОМ, З ГРАХОМ, З Д’ЯБЛАМ.

 

Для нас хрысціянаў, гэты тэкст адкрывае праўду аб так званай “духовай барацьбе”. Гэта значыць, што хрысціянін не можа згаджацца на тое, каб самы маленькі і “прыгожы, і з цудоўнымі вочкамі, і з ладнаю ўсмешкаю” і з глыбокім жаданнем знішчыць цябе грэх (дэман) мог застацца ў абшары твайго жыцця.

Калі абіраеш жыццё ў адзінстве з Богам, будзь гатовы да таго, што Ён запатрабуе ад цябе адназначнага знішчэння самага маленькага граху, які можа і цешыў твой позірк, і задавальняў патаемныя жаданні твайго сэрца, ці ствараў ілюзію задавальнення. Бог чакае ВЫКЛЮЧНАЙ і АДНАЗНАЧНАЙ любові чалавека.

а. Аляксандр Улас

а. Аляксандр Пісарук

AddThis Social Bookmark Button