Праўда а НАПРОтехнологии

 

Здравствуйте, отцы Александры. Мы с мужем 7 лет боремся с проблемой бесплодия, но пока безрезультатно. Я на данный момент даже не знаю, к какому врачу обращаться, потому что все наравляют на ЭКО, другие методы не помогают. Я отказываюсь - и врачи дальше ничем не помогают. Слышала про НАПРОтехнологии, но в Беларуси же их не применяют. Я несколько раз слышала, что православие разрешает ЭКО, и даже священники этим пользуются. У меня вопрос: однозначно ли запрещено ЭКО католической верой или возможны варианты. А то может так произойти, что лет через 10 что-то из этого метода разрешат, а мне будет поздно. Очень трудно объяснять окружающим, почему я не хочу попробовать все методы для рождения ребенка. Помогите.

 

Хвала Хрысту!

 

Думаю, што гэтая праблема датычыць не толькі вас і вашай сям’і.  Яна з’яўляецца ў сучасным свеце клопатам, які з аднаго боку дзеліць,  а здругога боку ўмацоўвае і яднае сем’і. Залежыць гэта ад падыходу і веры чалавека. Каб больш дакладна адказаць на вашае пытанне прапаную вам азнаёміцца з “паведамленнем Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаным пытанню штучнага апладнення in vitro.” Яно вельмі дакладна і афіцыйна паказывае становішча каталіцкага Касцёла адносна штучнага апладнення.

 

P/S. Адносна Праваслаўнай Царквы таксама ёсць сучасныя дакументы, якія вельмі дакладна і рашуча забараняюць. Вось афіцыйны тэкст праваслаўна царквы:

 

XII.4. Применение новых биомедицинских методов во многих случаях позволяет преодолеть недуг бесплодия. В то же время расширяющееся технологическое вмешательство в процесс зарождения человеческой жизни представляет угрозу для духовной целостности и физического здоровья личности. Под угрозой оказываются и отношения между людьми, издревле лежащие в основании общества. С развитием упомянутых технологий связано также распространение идеологии так называемых репродуктивных прав, пропагандируемой ныне на национальном и международном уровнях. Данная система взглядов предполагает приоритет половой и социальной реализации личности над заботой о будущем ребенка, о духовном и физическом здоровье общества, о его нравственной устойчивости. В мире постепенно вырабатывается отношение к человеческой жизни как к продукту, который можно выбирать согласно собственным склонностям и которым можно распоряжаться наравне с материальными ценностями.

В молитвах чина венчания Православная Церковь выражает веру в то, что чадородие есть желанный плод законного супружества, но вместе с тем не единственная его цель. Наряду с «плодом чрева на пользу» супругам испрашиваются дары непреходящей взаимной любви, целомудрия, «единомыслия душ и телес». Поэтому пути к деторождению, не согласные с замыслом Творца жизни, Церковь не может считать нравственно оправданными. Если муж или жена неспособны к зачатию ребенка, а терапевтические и хирургические методы лечения бесплодия не помогают супругам, им следует со смирением принять свое бесчадие как особое жизненное призвание. Пастырские рекомендации в подобных случаях должны учитывать возможность усыновления ребенка по обоюдному согласию супругов.

К допустимым средствам медицинской помощи может быть отнесено искусственное оплодотворение половыми клетками мужа, поскольку оно не нарушает целостности брачного союза, не отличается принципиальным образом от естественного зачатия и происходит в контексте супружеских отношений.

Як бачыце Праваслаўная Царква дае дазвол - але толькі на тое зачацце якое прынцыпіальна не адрозніваецца ад естественного зачатия і в контексте супружеских отношений. Гаворачы інакш дазваляе не ЭКО а НАПРОтехнологию. Усе іншыя рэчы з'яўляюцца наступставам надінтэрпрэтацыі гэтага пункта. Больш дакладна гэта тлумачыцца вышэй калі ідзе гаворка аб немагчымасці зачацця: Если муж или жена неспособны к зачатию ребенка, а терапевтические и хирургические методы лечения бесплодия не помогают супругам, им следует со смирением принять свое бесчадие как особое жизненное призвание. ЭКО - не з'яўляецца не тэрапэўтычным, не хірургічным метадам. Як гаворыць энцыклапедыя гэта - вспомогательная репродуктивная технология.

 

Паведамленне Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прысвечаны пытанню штучнага апладнення in vitro

 

 

 

Мінск 28.06.2010

№ 25/S/06

 

Умілаваныя ў Хрысце Пану!

 

Кожнае жыццё паходзіць ад Бога, і толькі Ён з’яўляецца яго Валадаром. Толькі Ён як Стварыцель вырашае аб узнікненні i заканчэнні чалавечага жыцця. Таму Касцёл як інстытуцыя, заснаваная Езусам Хрыстом, таксама з моманту свайго ўзнікнення стаіць на варце годнасці чалавека. Годнасць чалавечай асобы выяўляецца, між іншым, ва ўшанаванні i абароне, калі гэта неабходна, чалавечага жыцця ад самага яго пачатку аж да натуральнай смерці.

 

На жаль, як заўважаем, паўстае штораз больш пагроз, звязаных з недахопам пашаны да жыцця чалавека, што ў выніку вядзе да смерці асобы. Пад выглядам уяўнай дапамогі сужэнцам, якія маюць праблемы з зачаццем дзяцей, прапануецца гэтак званы метад in vitro (Экстракорпоральное оплодотворение ЭКО), які прымаецца i падтрымліваецца ўрадамі многіх дзяржаў, у тым ліку і нашай краіны. Многія католікі на пытанне, што яны думаюць пра штучнае апладненне in vitro (ЭКО), адказваюць, што яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага, бо тыя, хто натуральным чынам не могуць мець дзяцей, атрымліваюць іх дзякуючы гэтаму метаду. На жаль, такі падыход вынікае з-за няведання маральных прынцыпаў Касцёла, а таксама з-за адсутнасці праўдзівых ведаў аб тым, чым сапраўды з’яўляецца метад in vitro (ЭКО). Таму нагадваем, што паводле вучэння Каталіцкага Касцёла штучнае апладненне in vitro (ЭКО) з’яўляецца маральна недапушчальным i заганным.

 

Дык што ж такое гэтак званы метад in vitro (ЭКО)? Гэта метад падтрымання плоднасці, які заключаецца ў апладненні па-за арганізмам жанчыны. Гэтае апладненне здзяйсняецца лабараторным чынам. Можна запытацца, што ў гэтым дрэннага? In vitro (ЭКО), названае метадам лячэння бясплоднасці, з’яўляецца памылковай і фальшывай назвай, якая ўводзіць простага чалавека ў зман. У метадзе in vitro (ЭКО) не шукаюцца прычыны бясплоднасці, каб яе вылячыць. Акрамя таго практыка in vitro (ЭКО) не можа быць прынятая як маральна добрая, бо ў гэтым працэсе дзіця разумеецца не як дар Пана Бога, але як эфект заказу. А вучэнне Касцёла кажа, што плоднасць цесна звязана з інтымным збліжэннем дваіх людзей — мужчыны і жанчыны, адкрытых на Божую волю. I нарэшце, апладненне in vitro (ЭКО) з’яўляецца схаванай формай аборту і селекцыяй дзяцей, якія з пункту гледжання лекараў не маюць будучыні. Для гэтага бярэцца некалькі зародкаў, з якіх выбіраюцца толькі некаторыя. Астатнія адкідаюцца, г.зн. забіваюцца.

 

Такім чынам, з гэтага вельмі выразна бачна, што бацькі, якія згаджаюцца на in vitro (ЭКО), прагнучы патомства, адначасова згаджаюцца на забойства тых, якія не пройдуць селекцыю. На такія аргументы Каталіцкі Касцёл станоўча кажа «не» апладненню in vitro (ЭКО). Яно з’яўляецца маральна недапушчальным, і кожны, хто нейкім чынам удзельнічае ў гэтым, здзяйсняе цяжкі грэх.

 

Ці ж ёсць нейкае іншае выйсце? Што Касцёл можа прапанаваць сужэнствам, якія хочуць мець дзяцей, але не могуць з прычыны бясплоднасці? Канешне, ёсць іншыя вырашэнні, адрозныя ад метаду in vitro (ЭКО), якія Касцёл прызнае маральна добрымі. Да іх належыць, напрыклад, напратэхналогія.

 

Напратэхналогія — гэта лячэнне бясплоднасці, цалкам згоднае з вучэннем Каталіцкага Касцёла. Прынцыповым тут з’яўляецца распазнаванне і лячэнне парушэнняў пракрэацыі без выкарыстання штучных метадаў. Гэты метад дасягае поспехаў, ушаноўваючы годнасць і сужэнцаў, і лекараў, a яе эфектыўнасць перавышае метад in vitro (ЭКО). Як падкрэсліў папа Бэнэдыкт XVI, «ніякія дасягненні тэхнікі не заменяць акту ўзаемнай любові дваіх сужэнцаў».

 

А што з сужэнствамі, для якіх напратэхналогія аказваецца безвыніковым метадам лячэння? Можа, адносна вас Пан Бог мае спецыяльны план. На свеце ёсць мільёны дзяцей, якіх пакінулі іх біялагічныя бацькі, дзеці, якія прагнуць сямейнага цяпла. Можа, менавіта ўсынаўленне ёсць адказам на гарачае жаданне мець дзяцей. Такое бацькоўства будзе высакародным крокам у бок тых безабаронных і патрабуючых нашай любові і адначасова спосабам рэалізацыі бацькоўства і мацярынства.

 

Браты і сёстры. Усведамляючы колькасць i распаўсюджанасць штучнага апладнення як у свеце, так і ў нашай краіне, мы звяртаемся да ўсіх Вас, каб Вы захавалі Божы Закон, абараняючы чалавечае жыццё. Мы звяртаемся да ўсіх сужэнстваў, якія церпяць ад бясплоднасці. Шукайце іншых метадаў вырашэння гэтай праблемы, адрозных ад in vitro (ЭКО), бо яны ёсць i з’яўляюцца маральна дапушчальнымі. Не забаўляйцеся з чалавечым жыццём, бо кожнае жыццё паходзіць ад Бога, і толькі Ён яго Валадар. Толькі Ён як Стварыцель вырашае аб узнікненні i заканчэнні чалавечага жыцця. Мы молімся за ўсіх Вас, каб Вы мелі адвагу і баранілі чалавечае жыццё. На гэтую справу Мы ўдзяляем Вам сваё пастырскае благаслаўленне.

 

Каталіцкія Біскупы ў Беларусі

 

AddThis Social Bookmark Button