Святая Камунія!

Хвала Хрысту! Учора мая сяброўка была на шлюбе сваёй знаёмай і была вельмі здзіўлена, што на Імшы ксёндз удзяліў св. Камунію толькі жаніху, нявесце і іх бацькам. Скажыце, калі ласка, ці могуць быць прычыны, па якім святар не ўсім ўдзяляе св. Камунію?

Хвала Хрысту! Ведаеце, вашае пытанне, як мне здаецца, можна раздзяліць на две часткі і асобна разглядзець першую яго частку адносна удзельнікаў шлюбу, і асобна другую - адносна прычын па якіх святар не можа ўдзяліць Святую Камунію. Паколькі мне цяжка ўявіць цэрэмонію і тым больш, тых людзей, што там прысутнічалі і ўвогуле кантэкст той падзеі, то абмяжуюся другой часткай вашага пытання. Ці могуць быць прычыны па якіх святар не ўсім удзяляе Святую Камунію? Адказ на гэтае пытанне дае Кодэкс Кананічнага права, канон № 915 "Да Святой Камуніі не належыць дапускаць адлучаных альбо тых, хто падлягае інтэрдыкту пасля налажэння альбо аб'яўлення кары, таксама і іншыя асобы, якія трываюць у яўным цяжкім граху". Калі цікавіць, можна асобна пачытаць у Кодэкс Кананічнага Права адносна касцёльных караў каконы 1331-1399 Карацей, святар не мае права адмаўляць удзялення Святой Камуніі, хіба што, як сказана ў праве, чалавек знаходзіцца пад караю АБ ЯКОЙ ВЯДОМА (то бок была афіцыйна аб'яўлена касцёльнай уладай), альбо трывае ў ЯЎНЫМ (добра ўсім знаным і святару таксама) цяжкім граху. які не дае права прыступіць да Святой Камуніі. а. Аляксандр

AddThis Social Bookmark Button