Малітва да добрага Езуса

Езу наймілейшы, што мілей за Цябе? Салодкі ўспамін аб Табе, саладзей за мёд і ўсе іншыя прысмакі. Імя Тваё - імя слодычу, імя выратавання. Што значыць Езус, калі не Збаўца? Добры Езу, які падараваў нам крыніцу слодычу, гэта значыць веру, даруй нам таксама надзею, і любоў, каб, прабываючы з імі, мы змаглі дасягнуць Цябе. Амэн.


AddThis Social Bookmark Button