Малітва да Багародзіцы аб духоўных дарах

Уладарка наша, хвалебная Багародзіца, узнесеная вышэй за хоры анёльскія, молім Цябе: напоўні начынне нашага сэрца нябеснай ласкай, дай нам заззяць золатам мудрасці, падтрымай нас сілаю Твайго заступніцтва, упрыгож нас каштоўнасцямі Тваёй дабрачыннасці, пралі на нас, Аліва Блаславёная, алей Тваёй ласкі, няхай пакрые ён мноства грахоў нашых, каб мы былі вартыя наблізіцца да вяршыняў нябеснай хвалы і здабылі радасць вечную. Амэн.

 

AddThis Social Bookmark Button