Канцылярыя

Намашчэнне хворых.

Сям'я або апекун павінна паклапаціцца: 

  • неадкладна паклікаць святара (не чакаць да самага канца, таму што гэты сакрамэнт не з'яўляецца сакрамэнтам «апошняга намашчэння», але «сакрамэнт вылячэння» ) 
  • падаць дакладны  адрас 
  • калі ён знаходзіцца далёка, арганізаваць сродак транспорту або суправаджэнне для святара 
  • канкрэтна вызначыць стан пацыента (напрыклад –ці хворы ў стане свядомасці, ці размаўляе, ці можа праглынуць, - гэта звязана з ягонай споведзю і прыняццем Святой Камуніі.) 

Хрост

  • Бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб хрышчэнне дзіцяці мела месца ў першыя тыдні ягонага жыцця або, калі дзіцяці пагражае небяспека смерці адразу.
  • Хрост дзіцяці, павінен адбыцца ў парафіі да якой належаць бацькі дзіцяці (мейсца жыхарства).Хрост ў іншай парафіі можа адбыцца з пісьмовай згоды пробашча ўласная парафіі.
  • З просьбай аб хросце звяртаецца маці, бацька ці праўны апекун дзіцяці.

Бацькі, якія хочуць, каб хрысціць дзіця павінны: 

  • Падайсці да закрыстыі парафіі за два тыдні да хросту 
  • прынесці наступныя дакументы: 
  • сведчанне нараджэння дзіцяці
  • дадзеныя бацькоў і хросных (імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, месца жыхарства, даведку аб тым, што чалавек можа быць хростным “бярэцца ў сваёй парафіі па мейсцу жыхарства”)
  • сведчанне аб касёльным шлюбе

Бацькі і хросныя абавязаны: 

  • Прайсці катэхезу аб хрышчэнні
  • Прыступіць да сакрамэнту споведзі перад хростам іх дзіцяці
  • Хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі вернікамі . Калі бацькі жывуць за межамі нашай парафіі, паінны ўзяць дазвол на хрост з уласнай парафіі. 

Шлюб 

Жаніх і нявеста павінны: 

  • Звярнуцца да святара за тры месяцы да шлюбу 
  • Удакладніць дату і час шлюбу 

Прадставіць наступныя дакументы: 

  • пасведчанне аб хрышчэнні  (бярэцца ў парафіі уласнага хросту, пасведчанне сапраўдна толькі на працягу 3 месяцаў з даты выдачы) 
  • апошніее сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы
  • пасведчанне аб дашлюбных катэхезах 
  • асабістыя дадзеныя
  • засвядчэнне аб  грамадзянскім шлюбе(калі ўжо ў шлюбе)
  • Скласці прадшлюбны пратакол (робіцца  гэта разам са святаром) 

Пахаванне 

Сям'я памерлага павінны падаць дакументы: 

  • пасведчанне аб смерці памерлага 
  • вядамосці пра апошнія прынятыя сакрамэнты 
AddThis Social Bookmark Button