V Нядзеля звычайная 2018

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

5 лютага (панядзелак): Успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы.

Святая Агата (235-251) пасля прыняцця хросту пастанавіла жыць у чыстасці. Паводле падання адмовіла наместніку Сыцыліі, які прасіў яе рукі, чым абудзіла нянавісць і жаданне помсты рымскага намесніка. Прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі. Яе культ распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле.

У дзень успаміну св. Агаты благаслаўляецца хлеб і вада. У малітве асвячэння прыпамінаецца, што св. Агата з’яўляецца асабліваю заступніцаю і апякункаю у небяспецы пажару.

6 лютага (аўторак): Успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў.

Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Ўсходу, якія панеслі смерць за веру.

10 лютага (субота) – успамін св. Схалястыкі, панны.

Была роднай сястрой св. Бенедыкта Нурсійскага. Нарадзілася ў Нурсіі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыма, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ Касіна, дзе быў кляштар яе брата, Бенедыкта, з якім яна ўсё жыццё была моцна звязаная. 

Раз на год яны сустракаліся ў вясковай хаце ля падножжа Монтэ Касіна (бенедыктынскі статут не дазваляў ёй наведваць брата ў кляштары), каб абменьвацца думкамі і разам маліцца. Схалястыка прадчувала сваю смерць і памерла ў прысутнасці брата, які бачыў, як душа сястры ў выглядзе галубкі адлятала ў неба. Заступніцтва святой абараняе ад засухі і маланак.

1. Працягваем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.

Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.

2. Бацькоўскі сход першакамунійных дзяцей адбудзецца ў чацвер 8 лютага пасля Св. Імшы а 19.00.

3. У наступную нядзелю успамін Найсвяцейшай Панны з Люрда. Гэты святовы дзень хворых, таму на Св. Імшы а 12.00 будзе нагода хворым нашай парафіі прыступіць да Сакрамэнту хворых.

4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button