Свята Хросту Пана 2018

Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асаблівым чынам дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя сем’яў - каляда. Картачкі з адрасам можна прыносіць ў закрыстыю. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.

2. Арганізоўваем семінар на тэму метадаў распазнавання плоднасці. Першая сустрэча адбудзецца 8 студзеня ў панядзелак. Семінар будуць праводзіць спецыялісты Уладзіслаў Валаховіч і Людміла Буракова. Усіх зацікаўленых просім звяртацца да нас, каб запісацца.

3. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.

4. У наступную нядзенлю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button