IІІ Нядзеля Адвэнту 2017

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову.

1. У сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбываюцца Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем на РАРАТЫ.

2. У пятніцу 22 снежня ў 6.45 падчас раратняй Імшы ў наўую парафію каталіцкія скаўты прывязуць віфліемскі агонь.

3. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2018 год, аплаткі на вігілійны стол і свечку CARITAS.

4. З 16 снежня, распачалася Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы адмаўляем пасля вечаровай Святой Імшы.

5. У пятніцу 22 снежня а 12.00 запрашаем на прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння.

6. 6 студзеня пасля вечаровай Святой Імшы адбудзецца “парафіяльае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.

7. Паколькі чацвёртая нядзеля Адвэнту і ўрачыстасць Нараджэння Пана — гэта дзве розныя літургічныя цэлебрацыі, а ўдзел у абедзвюх з’яўляецца абавязковым, вернікам неабходна быць і на Імшы ўдзень 24 снежня, і на Імшы ва ўрачыстасць Нараджэння Пана. У адпаведнасці з кананічным правам (пар. ККП, 1248), выканаць гэты абавязак можна як беручы ўдзел у Імшы ў ноч Нараджэння Пана (Пастэрка), так і ў Імшы ў сам дзень урачыстасці 25 снежня.

8. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button