XХХІІІ Нядзеля звычайная 2017

Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла.  Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

21 лістапада (аўторак): Успамін Ахвяравання НПМ 

Паводле паданняў, якія бяруць пачатак у апокрыфах, Марыю ў дзяцінстве аддалі ў ерузалемскую святыню, дзе яна і выхоўвалася. Сёння Касцёл успамінае перш за ўсё Ахвяру, якая адбылася ў душы Марыі ў пачатку Яе свядомага жыцця. Марыя зяўляецца для ўсіх прыкладам жыцця, прысвечанага Богу.

22 лістапада (серада): Успамін Святой Цэцыліі, панны і мучаніцы

Імя Святой Цэцыліі ўпамінаецца ў Рымскім Каноне. Яна – заступніца касцельнай музыкі.

24 лістапада (пятніца): Успамін Святога Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў

Праца каталіцкіх місіянераў на в’етнамскіх землях распачалася ў XVI ст. У наступных стагоддзях шматразовы выбухалі моцныя пераследаванні, у часе якіх прынялі смерць за веру місіянеры, прыбыўшыя з Еўропы і некаторыя в’етнамцы. 19 чырвеня 1988 г. папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 мучанікаў в’етнамскіх, сярод іх 8 біскупаў, 37 святароў в’етнамскіх і 59 свецкіх в’етнамцаў.

1. На гэтым тыдні ў сераду і пятніцу перад вячэрняй Святой Імшой адбудзецца набажэнства за памерлых: у 18.30 – выпамінкі, Вяночак да Божай Міласэрнасці.

2. Наступная нядзеля 26 лістапада гэта Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

3. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button