XХХ Нядзеля звычайная 2017

Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

1 лістапада (серада):  УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ

Парадак набажэнстваў 1 лістапада:

07.00 – Святая Імша;

12.00 – Святая Імша;

18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых

19.00 – Святая Імша.

2 лістапада (чацвер): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ


Ушанаваўшы трыумф тых верных, якія ўжо ўвайшлі на неба, Касцёл успамінае ўсіх, хто ў чыстцы каецца за свае грахі. Каб ім дапамагчы, Касцёл прадстаўляе Пану Богу малітвы і дараванне грахоў, атрыманае праз жывых, перш за ўсё праз Ахвяру Хрыста, якая прысутнічае ў Святой Імшы. Успамін усіх памерлых вернікаў увёў абат бэнэдыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.  

Парадак набажэнстваў 2 лістапада:

07.00 – Святая Імша;

12.00 – Святая Імша;

15.00 – набажэнства на могілках (Масюкоўшчына)

18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых

19.00 – Святая Імша.

4 лістапада (субота) – успамін св. Караля Барамея, біскупа

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з 1 да 8 лістапада (актава) кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе ахвяраваная Святая Імша ў інтэнцыі памерлых з выпамінкаў.

Таксама кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве.

Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень або раней), памаліцца Ойча наш…, Веру у Бога…, малітву у інтэнцыі Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.

1. На канікулах катэхезы няма, заняткі ўзновяцца 8 лістапада.

2. У панядзелак у 20.30 запрашаем на біблійныя сустрэчы на лідскую.

3. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.

4. У нядзелю 12 лістапада адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ”, пачатак 15.00. Месца правядзення: канцэртны зал вул. Матусевіча 20.

5. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса

Дадатковая св. Імша а 12 гадз.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца

Інтэнцыя жывога ружанца на лістапад:  За памерлых пакутуючых у чысцы, каб як мага хутчэй атрымалі магчымасць сузірання Божага аблічча ў небе.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button