XХІХ Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

28 кастрычніка (субота): Свята Святых Сымона і Юды, Апосталаў

Святы Сымон меў мянушку Зэлёта – Самаахвярнік з–за самаахвярнага выканання Закону Майсея. Святы Юда – Тадэвуш, брат Якуба Малодшага, быў сваяком Езуса Хрыста. Ён – аўтар паслання, унесенага ў кнігу Новага Запавету. Вернікі звяртаюцца да яго, як да заступніка ў безнадзейных справах.

У гэты дзень абыходзіць свае імяніны наш арцыпастыр арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятаем аб ім ў нашай малітве.

1. Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці. З гэтай нагоды у нашай капліцы пачынаючы з дня 1 лістапада праз 8 дзён (актава) да 8 лістапада кожны дзень 30 хвілін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца набажэнства за памерлых – Нешпары і будуць чытацца выпамінкі (імёны і прозвішчы памерлых, за якіх молімся). У гэтыя дні будзе адпраўляцца Святая Імша ў інтэнцыі памерлых, якіх вы падалі ў выпамінках.

Таксама і ў іншыя дні, па-за актаваю, кожную сераду і пятніцу напрацягу ўсяго лістапада, будзем маліцца за нашых памерлых у выпамінковым набажэнстве. У закрыстыю можна прыносіць запіскі з пададзенымі імёнамі вашых родных, блізкіх, знаёмых памерлых.

2. У панядзелак у 20.30 запрашаем на біблійныя сустрэчы на лідскую.

3. У кожную пятніцу а 18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама запрашаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.

4. У кастрычніку ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30 і ў нядзелю ў 11.30. 

5. У нядзелю 12 лістапада, для дзяцей і моладзі нашай парафіі, адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ” пачатак 15.00. Мейсца правядзення: Канцэртны зал вул. Матусевіча 20.

6. Сённяшняй надзеляй распачынаем тыдзень місійны, заахвочваем усіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button