ХХVІ Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

2 кастрычніка (панядзелак) успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў

4 кастрычніка (серада) успамін св. Францішка.

Нарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл.

Калі бацька Францішка запатрабаваў вярнуць грошы, выдаткаваныя на адбудову, пагражаючы пры гэтым пазбавіць сына спадчыны, той сам адрокся ад усёй маёмасці, пакінуў бацькоўскі дом і ў карычневым габіце басанож пайшоў вандраваць як жабрак. Да святога пачалі далучацца тыя, хто падзяляў яго ідэалы, і такім чынам утварыўся жабрачы ордэн францішканцаў. Верная супрацоўніца Францішка св. Клара заснавала жаночую галіну ордэна — другі закон св. Францішка (кларыскі). Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў. 

У гэты дзень таксама абыходзіць сваі імяніны наш сусед кс. Пробашч Францішак Рудзь

7 кастрычніка (субота) Успамін НПМ Ружанцовай

У гэты дзень сваё парафіяльнае свята абыходзіць парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы.

1.  На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.

Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся аб Божай Міласэрнасці для ўсяго свету праз заступніцтва св. Фаўстыны (успамін 5 кастрычніка) і аб пашырэнні малітвы ружанцовай у нашай парафіі.

2. Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы будуць ладзіцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю ў 11:30. 

Панядзелак – на польскай мове

Аўторак – адказная І Ружа Ружанцовая

Серада – моладзь

Чацвер – сем’і Суполкі Маці Божай END

Пятніца – дзеці

Субота – ІІ Ружа Ружанцовая

3. Бацькоўскі сход скаўтаў (хлопцы) 7 кастрычніка пасля Святой Імшы на 19.00. Зборка скаўтаў а 14.00 на лідскай.

4. У панядзелак у 20.30 запрашаем на біблійныя сустрэчы.

5. Сёння асаблівым чынам малімся ў інтэнцыі настаўнікаў і выхавацеляў.

6. У гэту пятніцу распачынаем у нашай парафіі адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту па пятніцах а 18.00. Таксама запраўаем на адарацыю ў нядзелю пасля вечаровай Св. Імшы.

7. 15 кастрычніка а 15.00 першая сустрэча новай суполкі Маці Божай. Запрашаем сем’і нашай парафіі далучыцца да сем’яў END.

8. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

   Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button