ХХІІ Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем аніматарам, якія на працягу лета дапамагалі ў правядзенні  ’’Канікулаў з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Летнікі для “Божых Каровак”, “Ваўчанят” і дзяўчат-скаўтак. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

9 верасня (пятніца): Свята Нараджэнне НПМ

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай

2. Нагадваем, што з 1 верасня 2017 зменіцца расклад набажэнстваў на зімовы час. 

Расклад набажэнстваў:

Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00

у суботу: 8.00 і 19.00

у будні: 7.00 і 19.00

3. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2017/2018 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу (катэхеза распачынаецца ў першым класе).

4. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

5. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі.

6. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.

7. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

8. 16 верасня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”.

9. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

  Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button