Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

14 жніўня (панядзелак) ПАРАФІЯЛЬНАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ АПЯКУНА ПАРАФІІ СВ. МАКСІМІЛЬЯНА М. КОЛЬБЭ

Святая Імша а 19.00 Магчымасць атрымаць адпуст пад звычайнымі ўмовамі. Прыняць св. Камунію ў стане ласкі асвячальнай і памаліца ў інтэнцыі святога айца і Касцёла.

15 жніўня (аўторак) УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НПМ 

Асвячэнне і благаслаўленне новага ўраджаю. Прыносім плёны нашай зямлі – насённа і агародніну. Святая Імша а 12.00 і 19.00.

1. Жнівень – гэта месяц цвярозасці. Заклікаем вас на працягу ўсяго жніўня ўстрымацца ад ужывання алкагольных напояў. Свае абяцанні можна задэкляраваць у спецыяльнай «Кнізе цвярозасці».

2. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

3. У апошні тыдзень жніўня (20.08-30.08) адбудуцца ’’Канікулы з Богам’’ для дзяцей і моладзі. Запісы ў закрыстыі.  

4. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

   Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.