ХV Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 ліпеня (субота) – Свята св. Марыі  Магдалены

Святая Марыя МагдаленаЗ IV ст. Марыя Магдалена атаясамліваецца з Марыяй з Бэтаніі. Святы Марк у Евангеллі гаворыць, што Марыя Магдалена паходзіла з мястэчка Магдалы, размешчанага на беразе Генісарэцкага возера. Яна была аздароўленая Езусам ад апантанасці (гл. Мк 16, 9) і стала Яго спадарожніцай. Усе чатыры евангелісты сведчаць пра тое, што яна прысутнічала пры смерці Хрыста і падчас Яго пахавання.

Са словаў святога Яна евангеліста мы ведаем, што нядзельнай раніцай яна накіравалася да магілы, якую знайшла пустою, а каля яе сустрэла ўваскрослага Збаўцу, стаўшы першым сведкам змёртвыхпаўстання. Хрыстус паслаў яе да апосталаў абвясціць ім гэтую радасную навіну. Пра яе далейшае жыццё захаваліся толькі легенды. Паводле некаторых з іх, Марыя Магдалена разам са сваёй сястрою Мартай і братам Лазарам прыплыла на караблі на Поўдзень Францыі, дзе абвяшчала Евангелле і жыла ў пакаянні. Святая лічыцца апякункай жанчын і цырульнікаў. Яе заступніцтва просяць ад болю вачэй.1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

2. Запрашаем узяць удзел у «Музычнай майстэрні» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. «Майстэрня» пачнецца 22 ліпеня святой Імшой у 18.00 (рэгістрацыя — з 16.00).

3. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button