ХIІI Нядзеля звычайная 2017

Сёння адзначаем УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем усім тым парафіянам, якія служылі пры зборы ахвяраванняў на будову нашага касцёла на ўрачыстасці ў Будславе. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.


На гэтым тыдні прыпадае: 

3 ліпеня (панядзелак) – Свята св. Тамаша, Апостала

Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».

Падчас наступнага з’яўлення Уваскрослы Збаўца звярнуўся да Тамаша, каб той на ўласныя вочы пераканаўся, што перад ім — сам Езус, на што Тамаш усклікнуў: «Пан мой і Бог мой!» Пасля ўнебаўзяцця Хрыста апостал накіраваўся на місію ў Персію і Індыю, дзе, паводле падання, сустрэўся з трыма каралямі, ахрысціў іх і прызначыў біскупамі. Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.

Імша св. толькі а 19.00.

1. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

2. Кожны аўторак а 19.00 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і св. Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа. 

3. Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся, каб нашыя парафіяне, якія не ходзяць у касцёл, сустрэлі на сваім жыццёвым шляху сапраўдных сведкаў веры і адкрылі сваё сэрца Хрысту.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

AddThis Social Bookmark Button