ХIІ Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

28 чэрвеня (серада) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка

Нарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе. 

Ірэнэй памёр на мяжы 200–202 гг. у Ліёне (паводле некаторых звестак ён быў замучаны). Яго рэліквіі доўгі час захоўваліся ў Ліёне і былі ў вялікай пашане, пакуль іх не знішчылі гугеноты. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў. 

29 чэрвеня (чацвер) –  УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў

Святыя Імша а 12.00 і 19.00

Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

2 ліпеня (нядзеля) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

1. На гэтым тыдні прыпадае:

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся, каб нашыя парафіяне, якія не ходзяць у касцёл, сустрэлі на сваім жыццёвым шляху сапраўдных сведкаў веры і адкрылі сваё сэрца Хрысту.

2. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Пачатак пешай пілігрымкі 26 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Кошт злучанны з пілігрымкай 40 руб. 

Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 30 чэрвеня ў пятніцу ў вечары і вяртання 1 ліпеня. 

3. У аўторак ксёндз Уладзімір святкуе свае імяніны, памятайма ў малітве пра імянінніка.

4. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

5. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

   Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button