VІ Велікодная нядзеля 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Сёння падчас св. Імшы ў 13.30 Яго Эксцэленцыя Кс. Бп Юрый Касабуцкі ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе нашай моладзі і дарослых, памятаймы аб іх у нашых малітвах. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

25 мая (чацвер) УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА

Абавязковае свята. Святыя Імша а 7.00, 12.00 і а 19.00.

1. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне. 

2. Сёння кс. Уладзімір святкуе чацвёртую гадавіну святарскіх пасведчанняў, памятаймы аб ім у нашых малітвах.

3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.

4. На гэтым тыдні можна запісваць дзяцей і моладзь на Канікулы з Богам, якія пройдуць з 20 да 30 жніўня ў нашай парафіі.

5. 28 мая па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. 

Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць. Таксама ў нашай капліцы не будзе св. Імшы а 9.00, 10.30, 12.00 і 13.30.

У нашай капліцы ў гэты дзень адбудзецца св. Імша ў 14.00, 16.15 з удзяленнем Першай Святой Камуніі двум групам дзяцей, а таксама ўвечары а 18 гадз. (трансляцыя).

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button