Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана 2017

У ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (17 КРАСАВІКА) 12.00 і 19.00 — святая Імша

1. Шчыра дзякуем тым, хто прыгатаваў дэкарацыі: асабліва Софіі Аляксандраўне і Людміле Паталей.

2. Дзякуем Літургічнай Службе Алтара. Хору. Дзякуем за прыбіранне каплічкі. Дзякуем усім вернікам за дапамогу ў прыгатаванні святаў і за ўдзел ў Пасхальным Трыдыум. Асабліва дзякуем клерыку Каралю за дапамогу і актыўны удзел у перажыцці гэтых Вялікодных Святаў.

3. Яшчэ раз дзякуем нашым парафіянам за прыгатаванне і распаўсюджванне вербаў у Пальмовую Нядзелю, за правядзенне святочнага кірмашу. Падчас гэтых акцый было сабрана больш за 50 міл. руб. гэтыя ахвяраванні прызначым на справы будовы нашага касцёла.

4. На гэтым тыдні запрашаем на навэнну да Божай Міласэрнасці.

5. Ад аўторку дзяцей і моладзь запрашаем на катэхезу.

6. Наступная нядзеля гэта – Нядзеля Божай Міласэрнасці – у гэты дзень Папа Францішак і біскуп Юрый Касабуцкі святкуюць свае імяніны

7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк


AddThis Social Bookmark Button