Пальмоваая нядзеля і дабрачынны кірмаш


Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

Як і ў мінулым годзе ў Пальмовую нядзелю адбыўся дабрачынны кірмаш. Кожны мог прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі, набыць розныя рэлігійныя рэчы і сувеніры, салодкае і печыва. Найбольш шчаслівымі напэўна былі дзеці нашай парафіі. Яны не толькі змаглі пачаставацца салодкім, але і размаляваць прыгожа свае тварыкі, пагуляць у цікавыя гульні і, канешне, атрымаць прызы ў латарэі. Усе сабраныя сродкі будуць прызначаны на будову касцёла.


AddThis Social Bookmark Button