Пальмовая нядзеля 2017 і расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Таксама шчыра дзякуем сем’ям Суполкі Маці Божай і усім парафіянам якія прычыніліся да арганізацыі вялікоднага КІРМАША. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА  (13 КРАСАВІКА)

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. 

Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00

Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА (14 КРАСАВІКА)

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

У 18.30 Крыжовы шлях. 

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа. На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.

ВЯЛІКАЯ СУБОТА (16 КРАСАВІКА)

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжаннем у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.

Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асвячэнне страваў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну ў 9.00 (па польску),10.00, 11.00, 12.00,13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00 

Пасхальная Вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня.

Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00. 

На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка вазміце з сабою свечкі.

Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.

ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА (16 КРАСАВІКА)

Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00.

10.30, 12.00 і 13.30 — урачыстыя святыя Імшы

ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (17 КРАСАВІКА)

12.00, 19.00 — святая Імша


1. У панядзелак, аўторак і сераду можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты, прыступіць да споведзі, перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.

2. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльнай скарбонкі.

3. У сувязі з канікуламі на гэтым тыдні не будзе катэхезы.

4. Інтэнцыя жывога ружанца на красавік: Аб трывалых плёнах Вялікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button