V Нядзеля Вялікага посту 2017

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні, якія сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты, і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай  Добры Бог вам шчодра ўзнагародзіць.

На гэтым тыдні:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да святарства 

і манаскага жыцця.

Першая пятніца месяца –  дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

1. У капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: 

Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; 

Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

Калі ласка, не адкладвайце споведзь на апошнія дні перад святамі.

2. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.

3. Ад панядзелку 3.04.17 катэхеза ў дзяцей і моладзі паводле звычайнага раскладу. У дашкольнікаў катэхеза ўзновіцца пасля Пасхі.

4. У суботу 8.04.2017 у Архікатэдры адбудзецца дыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі. Пачатак у 22.00. З нашай моладзю выязжаем у 21.00 

з лідскай. Вернемся прыкладна ў 2.00.

5. Наступная нядзеля  – гэта Пальмовая нядзеля, якой распачынаем Вялікі тыдзень. У дзень успаміну ўваходу Хрыста ў Ерузалем мы прыходзім у святыню з галінкам вярбы, перажываючы тыя падзеі. Асвячэнне вербаў адбудзецца на кожнай Святой Імшы.

Парафіяне падрыхтавалі прыгожыя вербы і набыць іх можна будзе перад капліцаю непасрэдна перад Святой Імшой у Пальмовую Нядзелю. Заахвочваем вас набываць вербы менавіта ў парафіі.

Таксама ў наступную нядзелю адбудзецца велікодны КІРМАШ, будзе магчымасць набыць розныя вырабы, якія зрабілі сваімі рукамі нашыя парафіяне, адбудуцца конкурсы для дзяцей і латарэя. Усе сабраныя сродкі будуць прызначаны на будову касцёла.

6. Можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў спецыяльную скарбонку.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button