ІV Нядзеля Вялікага посту 2017

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем моладзі за прыбіранне капліцы.  Сёння заканчваюцца велікапосныя рэкалекцыі, шчыра дзякуем кс. Марціну, няхай  Добры Бог яму шчодра ўзнагародзіць.  

На гэтым тыдні:

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэты дзень у нашай парафіі пройдзе дзевяты дзень фацімскай навэнны,  пачатак   у 18.30.

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя жывога ружанца на красавік: Аб трывалых плёнах Велікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

1. У  капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: 

Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; 

Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

2. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.

3. У сувязі з канікуламі ад панядзелку да нядзелі не будзе катэхезы для дзяцей 

і моладзі. У дашкольнікаў катэхеза узновіцца пасля Пасхі.

4. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі плануем зладзіць велікодны кірмаш,   запрашаем парафіянаў да арганізацыі мерапрыемства.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.    


AddThis Social Bookmark Button