ІІІ Нядзеля Вялікага посту 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

20 сакавіка – (панядзелак) УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ЮЗАФА, АБРАННІКА НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Усе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.

Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў. 

Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00 

25 сакавіка – (субота) УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА

Ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца  акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама нашых парафіянаў далучыцца да гэтай малітвы.

1. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы: 

Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; 

Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

2. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.

3. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.

4. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх запрашаем да арганізацыі мерапрыемства.

5. У панядзелак не будзе катэхезы для дзяцей.

6. На гэтым тыдні з 24 па 26 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць Велікапосныя рэкалекцыі.

7. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

8. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


РАСКЛАД ВЕЛІКАПОСНЫХ РЭКАЛЕКЦЫЙ 2017

24.03 ПЯТНІЦА

7.00 : святая Імша (навука для дарослых)

15.00 : Крыжовы шлях, святая Імша (навука для дарослых)

19.00: Крыжовы шлях, (рэкалекцыйная навука для дарослых)

25.03 СУБОТА - УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА

8.00 : святая Імша;

12.00 : святая Імша (навука для дзяцей)

пасля св. Імшы навука для дарослых

17.30 : навука для моладзі

19.00 : святая Імша (навука для дарослых)

26.03 НЯДЗЕЛЯ

9.00 : святая Імша (навука для дарослых)

10.30 : святая Імша (навука для дзяцей)

12.00 : святая Імша (навука для дарослых)

13.30 : святая Імша (навука для дарослых)

18.00 : святая Імша (навука для дарослых)

- навука для моладзі.

AddThis Social Bookmark Button