І Нядзеля Вялікага посту 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага посту. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. Нагадваем аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні. Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна альбо параіўшыся са спаведніком.

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбываца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00; Песні Жальбы  - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

3. Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі пазначаны як дні цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах вернікі заахвочваюцца складаць абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу або на ўсё жыццё. Свае абяцанні можна задэкляраваць у спецыяльнай «Кнізе цвярозасці».

4. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 24 па 26 сакавіка.

5. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.

6. У панядзелак 6 сакавіка запрашаем на “суботнік” пачатак 15.30

7. 8 сакавіка  не з'яўляецца касцёльным святам, але ў гэты дзень усім нам варта задумацца над вялікай роллю і значэннем жанчыны-хрысціянкі. Таму 8 сакавіка не проста жаночы дзень, але дзень асаблівай малітвы і ўспамінання перад Богам усіх тых жанчын якіх мы спаткалі на нашым жыцёвым шляху. Для памерлых жанчын молімся аб жыцці вечным, а для усіх жывых просім, каб па прыкладзе Марыі былі ўзорам клопату, самааднанасці, самаахвярнасці, любові і спачування.

8. У нядзелю 19 сакавіка адбудзецца спатканне новых сем’яў Суполкі Маці Божай.

9. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем у закрыстыю.

10. Перад урачыстасцю святога Юзафа, якую святкуем у гэтым годзе 20 сакавіка, распачынаем Навэнну да святога Юзафа, якая распачынаецца 11 сакавіка. Святы Юзаф вучыць нас жыць з Хрыстом кожны дзень, вучыць жыць з Хрыстом для Яго хвалы, вучыць далікатнасці ў адносінах да жанчынаў і ўзорнаму жыццю ў сям’і, якое абапіраецца на ўзаемнай любові, павазе, дабрыні. Асаблівай інтэнцыяй гэтай навэнны будзе справа будовы нашага касцёла.

11. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

12. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button