VIII Нядзеля звычайная 2017


Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. У папяльцовую сераду, 1 сакавіка, мы рапачынаем час Вялікага Посту і ў гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час кожны з нас можа абраць самастойна або парадзіўшыся ў спаведніка. 

Святыя Імшы ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 7.00, 12.00 і а 19.00 гадзіне.


Папялец — у адпаведнасці з канонамі Кодэкса кананічнага права 1251–1252 гг. —  абавязвае да ўстрымання ад ужывання ў ежу мяса, а таксама да сціслага посту (трохразовае харчаванне, у якім толькі адзін раз — да сытасці). Закон устрымання абавязвае ўсіх, каму больш за 14 гадоў і каму не больш за 60 гадоў. Закон не накладае на вернікаў абавязку ўдзельнічаць у гэты дзень у Эўхарыстыі (хоць гэта звычайная практыка, якая не павінна быць адменена без важных прычын).

2. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбывацца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00 гадзіне; Песні Жальбы  - нядзеля пасля Св. Імшы на 12.00.

Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.

3. Сакрамэнт канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 21 мая. Сакрамэнт канфірмацыі – гэта сакрамэнт хрысціянскай сталасці. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзесятніцы быў праз Яго спасланы на Апосталаў. Сакрамэнт канфірмацыі можа і павінен прыняць кожны ахрышчаны. Дарослыя якія не прынімалі гэтага сакраманту могуць запісацца ў закрыстыі для падрыхтоўкі. Першае спатканне адбудзецца ў першую нядзелю поста 5 сакавіка пасля св. Імшы ў 13.30 у капліцы.

4. Бацькоўскі сход першакамунійных дзяцей адбудзецца ў пятніцу 3 сакавіка ў капліцы а 20.00 гадзіне, г.зн. пасля набажэнства Крыжовага Шляху.

5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button