VІІ Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

22 лютага (аўторак) – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА АПОСТАЛА

23 лютага (серада) – Успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка

Святы Палікарп нарадзіўся каля 70 г., ва ўзросце прыблізна трыццаці гадоў быў пасвечаны апосталам Янам на біскупа Смірны (сучасны Ізмір у Турцыі). Св. Ігнацый з Антыёхіі сустрэўся з ім падчас падарожжа ў Рым і потым з Траады напісаў да яго ліст. Абвінавачаны ў знявазе язычніцкіх звычаяў, Палікарп адважна вызнаў веру ў Хрыста перад праконсулам. 

Як паведамляе апісанне яго мучаніцтва «Martirium Polycarpi» — адзін з найстарэйшых у Касцёле дакументаў, што сведчыць пра культ святых, — Палікарпа прымушалі праклясці Хрыста, аднак ён мужна адказаў: «Я служу Яму ўжо восемдзесят шэсць гадоў, і Ён ніколі не зрабіў мне нічога дрэннага. Як жа я магу абразіць майго Валадара і Збаўцу? Я — хрысціянін!» Святы быў асуджаны на спаленне, але паколькі полымя не пашкодзіла яму, быў забіты мячом. Захаваўся ліст Палікарпа да Філіпянаў, які з’яўляецца важным сведчаннем апостальскай Традыцыі і канону Святога Пісання. Святы з’яўляецца апекуном тых, хто пакутуе ад вушных хваробаў. 

1. Сакрамэнт канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 21 мая. Сакрамэнт канфірмацыі – гэта сакрамэнт хрысціянскай сталасці. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзесятніцы быў праз Яго спасланы на Апосталаў. Сакрамэнт канфірмацыі можа і павінен прыняць кожны ахрышчаны. Дарослыя якія не прынімалі гэтага сакраманту могуць запісацца ў закрыстыі для падрыхтоўкі.

2. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

3. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button