ІV Нядзеля звычайная 2017

Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за актыўны ўдзел у перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

31 студзеня (аўторак): Успамін Святога Яна Боско, святара.

Святы Ян Боско, святар Турына, усё жыццё прысвяціў працы з моладзю. Дзеля апекі над моладзю залажыў таварыства святароў салезянаў і таксама кангрэгацыю Дачок Марыі Ўспамогі Хрысціянаў. Памёр у Турыне 31 студзеня 1888 года.

2 лютага (чацвер): Свята Ахвяраване Пана.

Успамінаецца дзень, калі прынеслі Езуса ў святыню, каб выканаць прадпісанне Старага Запавету. Свята спаткання Хрыста з сваім народам адзначалася ў Ерузаліме з 5 веку, а ў 7 веку было прынята на Захадзе. Гэтым святам акончваюцца урачыстасці, звязаныя з аб’яўленнем свету Слова Уцелаўлёнага.

Згодна са старадаўняй традыцыяй у свята Ахвяравання Пана благаслаўляюцца свечкі, так званыя грамніцы, якія запальваюцца падчас буры (грому) з малітваю аб апецы і абароне.

Св.  Імша а 7.00, 12.00 і 19.00.

3 лютага (пятніца): Успамін Святога Блажэя, біскупа і мучаніка.

Святы Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як патрон у хваробах горла.

У дзень святога Блажэя молімся і просім Бога аб здаровым горле і божым выкарыстанні дару голасу. Пасля Імшы адбудзецца благаслаўленне горла.

1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай.

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.

Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэты дзень 3 снежня ў нашай парафіі пройдзе пяты дзень фацімскай навэнны «У Фаціме Найсвяцейшая Маці сказала: “Бог хоча распаўсюдзіць па свеце пашану да майго Беззаганнага Сэрца”. Гэтая асаблівая пашана павінна знайсці адлюстраванне ў набажэнстве першых суботаў. Яго роля ў сучаснай гісторыі збаўлення настолькі вялікая, што Марыя дала абяцанне прыйсці на дапамогу з усімі ласкамі да тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам з Ёю будзе маліцца, каб перапрасіць Пана Бога», пачатак навэнны 18.30.

Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.

Інтэнцыя жывога ружанца на месяц люты: Молімся аб здароўі для хворых, палёгку для церпячых і добрую смерць для паміраючых. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

2. Працягваем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. Перад тым, як прыйсці да вас, мы спачатку патэлефануем.

Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.

3. 2 лютага ва ўсім Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця.

4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button