Свята Хросту Пана 2017

Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. Распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Карткі ляжаць на паліцы пры ўваходзе да капліцы. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэджім. 

Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

• Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.

• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.

• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

Адразу хочам вам падзякаваць за магчымасць наведаць вашыя памяшканні, за сведчанне веры, за адкрытасць.

2. Пасля вакацыйнага адпачынку працягваюцца катэхэтычныя заняткі. Просьба да бацькоў паклапаціцца аб прысутнасці дзяцей на гэтых занятках.

4. У наступную нядзенлю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

5.З 23 па 26 студзеня ў нашай парафіі адбудзецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай.

6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

7. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button