Хрыстус нарадзіўся - славім Яго!


Пасля батлейкі, якую прадставілі нашыя дзеці і моладзь, распачалася ўрачыстая святая Імша - Пастэрка з удзелам дзяцей. 

Дзеці натоўпам стаялі каля алтара як малыя пастухі 2000 год назад ў Бэтлееме. Усе чакалі прыйсця малога Дзіцятка Езус. І вось святар урачыста ўнёс фігурку малога Дзіцяці. Нашыя дзеці былі ў захапленні. Уся святочная літургія была прасякнута радасцю і супакоем, які Езус нясе свету. Трэба зазначыць, што дзеці трымаліся вельмі адважна і стараліся ў паўнаце ўдзельнічаць у святой Імшы, нягледзячы на позні час.


AddThis Social Bookmark Button