Дзеці і моладзь нашай парафіі прадставілі батлейку на Божае Нараджэнне (+Відэа)


Час Божага Нараджэння – гэта час радасці, такім ён быў і для нашай парафіі ў гэтым годзе. Чаканыя святочныя дні распачаліся з батлейкі, якую паказалі нашыя дзеці і моладзь. 

Доўгія дні падрыхтоўкі да выступлення ў выніку спрыялі вельмі добрай ігры акцёраў і цудоўнаму спеву дзіцячага хору. Вялікую заслугу хацелася б прызначыць вернікам, якія дапамагалі ў рэалізацыі гэтай пастаноўкі. Хочацца верыць, што батлейка паспрыяла роздуму парафіянаў над тым: “Што займае галоўнае месца ў маім жыцці: любоў ці марнасці свету?”

Алена Юршо



AddThis Social Bookmark Button