IV Нядзеля Адвэнту 2016

Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

1. У сераду і пятніцу ў 6.45 раніцы ў нашай парафіі адбываюцца Святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Усіх вас разам з дзяцьмі запрашаем на РАРАТЫ.

2. З 16 снежня, распачалася Навэнна да Дзіцятка Езус. Малітвы на кожны дзень навэнны мы адмаўляем пасля вечаровай Святой Імшы. 

3. У закрыстыі можна набыць каляндары на 2017 год, аплаткі на вігілійны стол і свечку CARITAS.   

4. 6 студзеня пасля Святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца “парафіяльае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя песні. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.

5. Хацеў бы так сама ўзгадаць, што святкаванне Божага Нараджэння, гэта не толькі заканчэнне чаканне на прыйсце нашага Пана Езуса Хрыста, і канец паста - гэта перш за ўсё, духоўнае і рэлігійнае свята нашай сям’і, як касцёльнай так і кожнай па асобку. Таму звяртаюся да вас, як да людзей адказных за сваю хрысціанскую веру і прыпамінаю аб тым, каб на святочным стале не было алкаголя!!!  

6. У пятніцу 23 снежня а 10.00 запрашаем на прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння.

7. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

8. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.


AddThis Social Bookmark Button