«Баль усіх святых» адбыўся ў нашай парафіі


У нядзелю 13 лістапада ў нашай парафii адбыўся першы доўгачаканы «Баль усiх святых». Святым стаў амаль кожны: ад малога да вялiкага.

Перад уваходам у „неба” ўсіх прывітаў святы Пётр. Зала была ўпрыгожана малюнкамi дзяцей, якія прынялі ўдзел у парафіяльным конкурсе „Мой любімы святы”. На балю можна было сустрэць св. Яна Паўла II, святую Веранiку, апостала Андрэя, Жану Д’арк, Хасэ, Дамініка Савіо, фацімскіх пастушкоў, маленькiх i вялiкiх анёлкаў і многіх іншых.

Адкрыццё балю адбылося пад танец «паланэз», пасля якога распачалася асноўная частка мерапрыемства. Маленькiя «святыя» мелi магчымасць атрымаць балы ў неба за ўдзел у цікавых конкурсах і вясёлых гульнях. Удзельнікі самі выбралі „прынца і прынцэсу балю” і атрымалі „салодкі смс з неба”. Дзякуючы тэатральнай пастаноўцы мы пазнаёмiлiся з жыццём 4 святых, якiя адзначыліся міласэрнасцю: св. Ядвіга, бл. П’ер Джорджыа Фрасацці, св. Маці Тэза з Калькуты і св. Максімільян М. Кольбэ. Напрыканцы балю была разыграна латэрэя, i кожны «святы» атрымаў невялікі падарунак.

Парафіяльнае свята дазволіла нам ў радаснай сямейнай атмасферы яшчэ раз пераканацца ў тым, што кожны можа быць святым, што святым быць гэта цудоўна! Варта пазмагацца, бо з Езусам мы пераможам! Шчыра дзякуем усім, хто прычыніўся да арганізацыі балю!

Вольга Саладкевіч


AddThis Social Bookmark Button