Айцы-мар’яне з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi (м-н Сухарава) запрашаюць на 18 лютага (субота) 2012 г. ? Росiцу (Верхнядзвiнскi раён Вiцебскай вобласцi) на дзень урачыстых успамiна? блаславёных мучанiка? зямлi беларускай ксяндзо? Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча. 

З кожным годам расце на Беларусi вядомасць пра Росіцу - маленькую вёсачку на ўскрайку нашае дзяржавы, дзе два каталiцкiя святары Юры i Антонiй, законнiкi з ордэну айцоў-мар’янаў, узiмку 1943 г. здейснiлi свой чалавечы i святарскi подзвiг, пайшоўшы разам з атэiстамi i вернiкамi, разам з каталікамi і праваслаўнымi, у полымя, распаленае карнiкамi...

Штогод усё больш людзей прыягджае ў Росiцу ў сярэдзiне лютага, каб ушанаваць памяць росiцкiх пакутнiкаў. Росiца - блаславёнае месца, месца асаблiвае споведзi, месца асаблiвае падзякi за дар жыцця, месца асаблiвае малiтвы - малiтвы за жывых i памерлых, за сваiх родных, што згараюць ў агнi хваробы цi залежнасцi, малiтвы за нашых святароў, што вядуць нас да Бога… Росiца iзноў клiча вас на малiтву…

Малiцеся за нас усiх,

блаславёныя пакутнiкi з Росiцы…

Ратуйце нас! Будзьце з намi

ў агнi, у якiм

сёння мы гарым…

Прыкладны кошт пiлiгрымкi 100 тыс. руб.

 

Ад’езд з Мiнску ў суботу, 18 лютага,

6-00 ранiцы з Сухарава, 6-10 ад Каменнае Горкi,  6-30 ад м. Усход

Зварот – 21-22 г. увечары

 

Падрабязнасцi i запiс у Iрыны Лявона?ны

velcom (44)7090301   e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.